Грамадства

Ці прызнаюць палітвязнем арыштаванага афіцэра Генштаба Дзяніса Урада? Адказвае праваабаронца

Дзяніс Урад — гэта капітан узброеных сілаў, які 14 сакавіка на дзяжурстве на пасту спецсувязі Генштаба сфатаграфаваў ліст міністра ўнутраных спраў міністру абароны — можна меркаваць, што гэта дакумент аб ахове будынкаў на 25 Сакавіка.

На тэлеканале АНТ паведамілі, што потым копію фотаздымка ён накіраваў «польскаму тэлеграм-каналу». Супраць Урада завялі крымінальную справу па артыкуле аб здрадзе радзіме, яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Ці можа вайсковец быць прызнаным палітвязнем? Спыталі ў праваабаронцы з «Вясны» Валянціна Стэфановіча.

«Я асабіста лічу, што Урад можа быць названы палітвязнем. Думаю, «Вясна» выступіць з такой прапановай.

Тут ёсць шэраг прычын. Мне згадваецца кейс расійскага журналіста і эколага Аляксандра Нікіціна, які быў арыштаваны за тое, што перадаў у японскія СМІ звесткі аб радыяактыўнай забруджанасці Ціхага акіяна. Нікіцін быў прызнаны не проста палітвязням, а нават вязнем сумлення. Мне здаецца, што тут аналогіі напрошваюцца.

Тая інфармацыя, якую пераслаў Урад, мела відавочны грамадскі інтарэс. На мой погляд, тут немагчыма гаварыць аб дзяржаўнай таямніцы. У чым яна? У тым, што 50 вайскоўцаў адпраўляюцца патруляваць Новую Баравую?

Мы сутыкаемся з элементамі неабвешчанага надзвычайнага становішча, калі на вуліцы выводзяць вайскоўцаў. Гэта не павінна рабіцца пад сакрэтам, аб гэтым трэба паведамляць і інфармаваць. Фактычна на сёння вайскоўцаў выкарыстоўваюць у здушэнні мірных пратэстаў — гэта нават прывяло да забойства Генадзя Шутава ў Брэсце.

Вядома, у шпіёнскіх справах заўсёды бракуе інфармацыі, але па тым, што мы маем, можам гаварыць, што ва Урада не было нейкіх гнюсных ці карыслівых матываў, калі ён дасылаў гэтую інфармацыю».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць