Карпянкоў расказаў пра тое, які будзе «адказ» на забойства супрацоўніка КДБ

Намеснік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў у эфіры СТВ сказаў, які будзе «адказ» на забойства супрацоўніка КДБ:

29.09.2021 / 21:09

«Адказ праваахоўнікаў будзе ў гэтай сітуацыі адэкватны, законны і абсалютна паслядоўны. Як належыць працаваць спецназу, мы так працаваць і будзем. Ёсць тэрарыст, ёсць адрас, дзе ён знаходзіцца. Пад'ехалі, папярэдзілі, не адчынілі дзвярэй — дзверы выбухаюць. Будуць падарваныя дзверы, будуць ужытыя святлошумавыя гранаты, супрацоўнікі запусцяць туды сабаку, зойдзем туды са шчытом. І калі ў гэтай сітуацыі мы не ўбачым паднятых рук — вораг будзе знішчаны».

Перастрэлка на Якубоўскага, дзе айцішнік і кадэбіст забілі адзін аднаго: што вядома на ранак

Чаму праграміст здымаў відэа, а сілавікі прыйшлі без бронекамізэлек? Важныя пытанні пасля страляніны на Якубоўскага

Nashaniva.com