Грамадства

Чаму праграміст здымаў відэа, а сілавікі прыйшлі без бронекамізэлек? Важныя пытанні пасля страляніны на Якубоўскага

Перастрэлка на Якубоўскага ў Мінску — экстраардынарны выпадак. Не прыгадваецца, каб за апошнія 10 гадоў забівалі супрацоўнікаў КДБ. Пры гэтым пасля прагляду кавалкаў відэа, што апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, застаецца шмат пытанняў. Магчыма, адказы на іх з'явіліся б пасля прагляду поўнага, не змантаванага, відэазапісу. Аднак яго на гэты момант няма. Аўтар «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч вывучыў апублікаваныя матэрыялы.

Ці выглядае сітуацыя праўдзіва? 

Відэа не выглядае пастановачна, але мы не да канца разумеем, як дакладна разгортваліся падзеі, бо грамадству паказалі ўжо змантаваны кавалак. Страляніна адбывалася ўдзень, апублікавалі відэа ўвечары, на мантаж заставалася прынамсі 6 гадзін. 

Як мінімум, выразалі момант забойства праграміста — мы не ведаем, як ён памёр.

Ці належала камера ў кватэры Зельцэру? Выглядае, што так, іначай бы сілавікі ведалі пра наяўнасць зброі і дзейнічалі іначай, але пра гэта далей. 

Чаму, уласна, праграміст узяўся за зброю? 

Адказу на гэтае пытанне няма — нам не паказалі аргументацыю сям'і, якая магла быць агучаная на відэа з кватэры, што запісвала жонка ці сам Андрэй Зельцэр. 

Як мінімум, Зельцэр заняў нявыгадную пазіцыю для таго, каб адстрэльвацца: ён нічым не быў прыкрыты.

Невядома, ці планаваў ён увогуле забіваць, ці толькі выкарыстаць аргумент стрэльбы ў руках для вядзення размовы з людзьмі ў масках.

Чым страляў мінчанін, невядома: ён мог зарадзіць ружжо куляй, карцеччу, дроб'ю. З відэа незразумела, што гэта было, але страляў ён дуплетам — двайным стрэлам. У роліку бачны момант стрэлу, аддача зброі, парахавыя газы. 

Аднак без поўнага відэа незразумела, колькі ў рэальнасці выстралаў зрабіў Зельцэр.

У момант стрэлаў у пад'ездзе яшчэ чутны гук уключанай балгаркі — яна магла заглушыць гук ад стрэла, гэтым можна патлумачыць смеласць сілавіка з камерай, які ламануўся здымаць у кватэру. 

Хто страляў першы?

Ці можна па апублікаваным мантажы відэа вызначыць, хто страляў першы? Гэта зрабіць складана, пакуль не азнаёміцца з поўнымі відэа. Паказанні жонкі і сведак дадуць больш яснасці.

Ці можа быць такое, што сілавік быў забіты агнём сваіх жа, а не ў выніку стрэлу Зельцэра? Адказ на гэтае пытанне таксама даць нельга без прагляду відэа здарэння цалкам з усіх ракурсаў.

Чаму сам Андрэй і жонка здымалі падзеі на відэа? 

Мы гэтага дакладна не ведаем, можна зрабіць здагадку, што сям'я вырашыла стрыміць (або проста здымаць) відэа ўварвання сілавікоў. Тое неаднаразова рабілі іншыя беларусы, да якіх прыходзілі з ператрусам. 

Чаму сілавікі без бронекамізэлек ідуць у кватэру з «імаверна датычным да тэрарызму»?

Выглядае, што трактоўка «адпрацоўкі адрасоў асоб, імаверна датычных да тэрарызму», з'явілася пост-фактум. Тлумачыць, чаму столькі людзей урываюцца ў кватэру неяк трэба, але відавочна сілавікі не ведалі, што ў гаспадароў ёсць зброя. 

Практыка затрыманняў узброеных асоб абсалютна іншая: да такіх людзей звычайна САХР на світанку «заходзіць» праз вокны. 

Тое, што ў кватэру ламіліся людзі без абмундзіравання, гаворыць пра звычайны руцінны вобшук, які ўжо стаў дзіўнай «нормай» у Беларусі. 

А таксама пра тое, што сілавыя структуры не мелі аператыўнай інфармацыі пра зброю, а значыць — не «вялі» гэтага чалавека.

Хоць факт наяўнасці ў Зельцэра зброі можна было зразумець як мінімум праз аналіз ягоных сацыяльных сетак: ён публікаваў фота ружжа. 

Іх або не правяралі, або, як варыянт, лічылі, што ружжо знаходзіцца па месцы рэгістрацыі мужчыны ў Першамайскім раёне.

Прынамсі, адзін з тых, хто страляў, — невядомы сілавік у шэрай байцы — дастаў зброю, толькі калі пачуў стрэлы. І пачаў страляць, калі яго калега быў на лініі агню. Аб прафесіяналізме такіх дзеянняў у рэальнай вострай сітуацыі можна спрачацца. 

Самае галоўнае пытанне

У сухім астатку мы маем самае галоўнае пытанне: што ў гэтай сітуацыі было такога, каб яна каштавала адразу двух жыццяў? І хто насамрэч вінаваты ў тым, што яна адбылася?

Сітуацыя выглядае вынікам раскручвання спіралі гвалту, рэпрэсій, беспакаранасці і радыкалізацыяй грамадства: ад рукі ўверх Тарайкоўскага — «адчапіся ад мяне» Бандарэнкі — асадкай сабе ў горла Латыпава — да ружжа Зельцэра. 

Чытайце таксама:

«Самы любімы чалавек, не веру, што ён тэрарыст». Што кажуць родзічы забітага Андрэя Зельцэра?

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»12

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію7

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд5

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі33

Трамп заявіў, што Маск зняў абмежаванні на доступ Кіева да спадарожнікавай сувязі Starlink3

Звычайны скотч аказаўся больш эфектыўным за мяшкі з пяском пры абароне дзвярэй ад паводкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць