У гонар Скарыны пройдзе імша ў шасці гарадах, у тым ліку ў Вільні, Празе і Варшаве
У гонар беларускага першадрукара 20 студзеня пройдуць урачыстыя імшы ў Вільні, Празе, Варшаве, Падуі, Мінску і Полацку.
10.01.2022 / 14:35
У гэтым годзе спаўняецца роўна 500 гадоў, як Скарына пачаў друкаваць у Вільні свае кнігі. І 2022 год у Літве абвешчаны Годам Скарыны.
У Вільні імша пройдзе ў Катэдральным саборы і пачнецца ў 17:30. Службу правядзе біскуп Арунас Панішкайціс.
Увечары таго ж дня імшы будуць ладзіцца ў Вышаградскай катэдры ў Празе (правядзе праскі арцыбіскуп, кардынал Дука), у Варшаве, у Мінску (арцыбіскуп мінска-магілёўскі Юзаф Станеўскі), у Полацку, а таксама імша пройдзе ў італьянскай Падуі.