Вадзіма Пракоп’ева абвясцілі ў вышук. Хто яшчэ ў спісе?

Вядомы ў мінулым рэстаратар, а цяпер блогер Вадзім Пракоп’еў абвешчаны ў вышук беларускай міліцыяй. Удакладняецца, што ён падазраваны па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады, максімальна магчымае пакаранне па гэтым артыкуле — да трох год зняволення. Яшчэ ў 2020 годзе Пракоп’еў з’ехаў ва Украіну, адкуль і вядзе свой канал на YouTube. Паглядзелі, хто яшчэ ў базе вышуку МУС па «палітычных» артыкулах.

27.02.2022 / 19:35

У картцы вышуку пазначана, што Вадзім Пракоп’еў схаваўся ад следства за здзяйсненне злачынства па арт. 369 КК. Як даўно вядзецца следства, не ўдакладняецца. У вышук яго абвясціла Брэсцкая абласная міліцыя, хоць Пракоп’еў жыў і быў зарэгістраваны ў Мінску. Ягоны YouTube і тэлеграм-каналы прызналі экстрэмісцкімі.

Апроч Вадзіма Пракоп’ева, у базе вышуку МУС знаходзіцца оперная спявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук (арт. 370 КК — знявага дзяржаўнага сцяга) і яе партнёр па YouTube-канале Андрэй Павук (ч. 3 арт. 203-1 КК, арт. 369 КК, арт. 370 КК — незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці, абраза чыноўніка, знявага сцяга). Адзначым, што з-за мяжы доступ да базы закрыты.

Усяго па артыкулах, звязаных з палітычнай пазіцыяй, у базе 26 прозвішчаў. Варта адзначыць, што гэта не адзіная існуючая база вышуку.

Напрыклад, у ёй няма палітыкаў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, блогераў Антона Матолькі, Сцяпана Пуцілы, прадстаўнікоў фондаў дапамогі Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка, хоць беларускія сілавікі неаднаразова заяўлялі, што абвясцілі іх у вышук, некаторых спрабавалі ўключыць у вышук і па лініі інтэрпала.

Хто ж у базе МУС?

З адносна вядомых людзей — актывіст і былы кандыдат у дэпутаты з Мікашэвічаў Леанід Дубаносаў, якога неданаразова затрымлівалі сілавікі.

У картцы вышуку пазначана, што супраць яго заведзеная справа за распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»).

Па такім жа артыкуле шукаюць наступных людзей:

Па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 КК) у базе вышуку МУС:

Апроч Пракоп’ева, за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) завялі справы і абвясцілі ў вышук наступных людзей:

За супраціўленне сілавікам (арт. 363 КК) шукаюць Дзмітрыя Шайко (1999 г. н.). 

Усяго ж у базах вышуку Беларусі знаходзіцца 2,5 тысячы чалавек. Амаль палову з іх у вышук абвясцілі ў 2021 годзе. 

Чытайце таксама

Новы «Ток» — з Вадзімам Пракоп’евым. Пра чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэс пры Лукашэнку

«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал

Nashaniva.com