Макей: Гарантыі бяспекі павінны быць прадастаўленыя і Беларусі

Міністр замежных спраў мяркуе, што гарантыі бяспекі павінны быць прадастаўленыя і Беларусі.

07.04.2022 / 13:43

Пра гэта ён заявіў па выніках пасяджэння Рады бяспекі ў Лукашэнкі:

«Мы гатовыя ўнесці свой пасільны ўклад і ў перамоўны працэс. Не толькі інтарэсы і гарантыі бяспекі павінны быць прадугледжаныя ў дачыненні да Украіны і Расіі, але і Беларусі».

Ён адзначыў, што ў гэтых перамовах наконт вырашэння расійска-ўкраінскага канфлікту павінен удзельнічаць і Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

«Калі вы ўвязалі нас у гэта» — Лукашэнка заявіў, што не можа быць перамоваў па Украіне без удзелу Беларусі

Лукашэнка: Беларусь бяздоказна абвясцілі памагатым агрэсара

Nashaniva.com