Былы палітвязень Кулакоў служыць у батальёне Каліноўскага
Журналістка Яўгенія Доўгая запосціла ў Фэйсбуку фота хлопца ў вайсковай форме. Гэта Дзмітрый Кулакоў — былы беларускі палітвязень. Яго асудзілі на 3,5 года «хіміі», але мінулым летам ён з яе збег у Літву. А калі Расія напала на Украіну — уступіў у батальён Кастуся Каліноўскага.
17.05.2022 / 22:56
Дзмітрыя, у якога ёсць двое непаўнагадовых дзяцей, асудзілі на «хімію» па артыкуле аб гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да сілавіка і па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады.
Адбываць пакаранне яго накіравалі ў Шклоў, а там ён у знак пратэсту, што яго не пусцілі на спатканне з жонкай, праглынуў кавалак металічнай лыжкі…
Падрабязна пра свае прыгоды Дзмітрый у мінулым годзе расказваў «Нашай Ніве».