«Справа траўматолагаў»: затрымалі яшчэ чатырох дактароў. Сярод іх — загадчык аддзялення
Сёння затрымалі адразу трох дактароў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі і аднаго лекара прыватнага цэнтра.
01.06.2022 / 17:04
У РНПЦ забралі трох дактароў з 1-й артапедыі. У тым ліку і загадчыка аддзялення Цімафея Талаку. Яго паставілі загадчыкам нядаўна — на месца доктара, якога раней затрымалі.
«Аддзяленне ў выніку зачыненае», — кажуць «Нашай Ніве» знаёмыя з сітуацыяй.
Арыштавалі таксама доктара Эдуарда Вееўніка з прыватнага цэнтра «Мерсі». Цікава, што гэтую клініку звязваюць з сям'ёй Лукашэнкі.
Імёны двух другіх дактароў з РНПЦ, па якіх сёння прыйшлі, паведамляла «Зеркала». Гэта Андрэй Самусёў і Алег Трафімаў.