Як змяніліся цэны на жаночыя пракладкі і тампоны з пачатку года. Фотафакт
Intex-press параўнаў цэннікі на адны і тыя ж сродкі гігіены ў адной і той жа краме Баранавічаў з розніцай прыкладна ў паўгода.
06.08.2022 / 16:43
У журналістаў захаваўся чэк з сеткавага магазіна бытавой хіміі за студзень 2022 года з указаннем коштаў на гігіенічныя тампоны гандлёвай маркі Kotex і пракладкі гандлёвай маркі Ola. Тампоны тады можна было купіць на зніжцы за 5,09 рубля (поўны кошт складаў 7,79 рубля), пракладкі — за 1,55 рубля (поўны кошт — 2,43 рубля).
Журналісты адправіліся 4 жніўня ў тую ж краму і сфатаграфавалі цэннікі на гэтыя ж сродкі гігіены. Тампоны Kotex зноў былі на акцыі, вось толькі са зніжкай у жніўні яны каштавалі прыкладна на траціну даражэй, чым у студзені без зніжкі.
Пракладкі за гэтыя паўгода выраслі ў цане больш чым у два разы за апошнія паўгода. А калі параўноўваць цяперашняю цану з акцыйнай студзеньскай, рост складзе 3, 6 разы!