У многіх універсітэтах Еўропы дзейнічаюць стыпендыяльныя праграмы. Яны, як правіла, прадугледжваюць выплату грашовых сродкаў за дасягнутыя ў вучобе поспехі. Памер штомесячных стыпендый залежыць ад заслуг канкрэтнага студэнта і ягонага таленту. Але так ці інакш гэтая грашовая дапамога толькі часткова пакрывае выдаткі на навучанне.

Іншы від фінансавай падтрымкі — гранты — даецца звычайна прыватнымі і дзяржаўнымі фондамі на конкурснай і бязвыплатнай аснове ў выглядзе аднаразовай выплаты. Памер атрыманых такім спосабам сродкаў, як правіла, дастатковы для поўнага пакрыцця затрат на навучанне ў ВНУ.

Польшча 

Варшаўскі ўніверсітэт — год навучання каштуе ад 2000 да 5200 еўра ў залежнасці ад спецыяльнасці.

Ва ўніверсітэце дзейнічае факультэт гуманітарных навук, біялогіі, хіміі, журналістыкі і палітычных навук, філасофіі і сацыялогіі, геаграфіі і рэгіяналістыкі, геалогіі, гістарычны, прыкладной лінгвістыкі, матэматыкі, інфарматыкі і механікі, эканамічных навук, неафілалогіі, арыенталістыкі, педагагічны, польскай філалогіі, права і адміністрацыі, прыкладнога грамадазнаўства і рэсацыялізацыі, менеджменту і іншыя. 

Фота: eurostudy

Фота: eurostudy

Так, напрыклад, за навучанне на факультэце журналістыкі і палітычных навук трэба будзе заплаціць ад 2000 да 3000 еўра ў залежнасці ад спецыяльнасці. 

Адвучыцца на хіміка можна за 5200 еўра ў год, а на гісторыка — за 2000. Калі па спецыяльнасці «гісторыя мастацтваў», то за 3300 еўра. 

Таксама можна выбраць мову, на якой будзе весціся выкладанне: польскую ці ангельскую.

Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуне — ад 600 да 2200 еўра. 

Факультэты: біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя, хіміі, філалагічны, фізікі, астраноміі і прыкладной інфарматыкі, гуманітарных навук, матэматыкі і інфарматыкі, эканомікі і кіравання, гістарычны, педагогікі, мастацкіх навук і іншыя.

Так, напрыклад, навучанне на археолага будзе каштаваць 600 еўра ў год. Атрымаць адукацыю псіхолага можна за 1300 еўра, а дызайнера інтэр'ера — за 2200.

Фота: studytoeu

Фота: studytoeu

Навучанне на польскай або ангельскай мовах. 

Гданьскі ўніверсітэт — ад 2000 да 3500 еўра ў год.

Факультэты: біялогіі, біятэхналогіі, хіміі, эканомікі, гісторыі, філалогіі, матэматыкі, фізікі і інфарматыкі, грамадскіх навук, акіянаграфіі і геаграфіі, права і кіравання, менеджменту.

Фота: polonista center

Фота: polonista center

Так, напрыклад, за навучанне на факультэце эканомікі трэба будзе плаціць 3000 еўра ў год, гістарычным — 2000. 

Навучанне на польскай або ангельскай мовах. 

Ва ўніверсітэтах Польшчы распаўсюджаны стыпендыяльныя праграмы і гранты. Напрыклад, праграма польскага ўрада. Для студэнтаў, якія былі адлічаны з ВНУ ў Беларусі па палітычных матывах дзейнічае стыпендыяльная праграма Кастуся Каліноўскага.

Літва

Віленскі ўніверсітэт — ад 2700 да 12960 еўра ў год.

Праграмы навучання: бухгалтарскі ўлік і аўдыт, эканоміка, англійская філалогія, англійская і іншая замежная мова (нямецкая ці руская), фінансавая матэматыка, нямецкая філалогія, глабальны маркетынг, інфармацыйныя сістэмы і кібербяспека, міжнародны бізнэс і іншыя. 

Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Так, навучанне на праграме фінансавая матэматыка будзе каштаваць 3524 еўра ў год, менеджмент — 2760, стаматалогія — 11000, медыцына — 12960 еўра. 

Навучанне вядзецца на ангельскай мове. 

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні — ад 1200 да 1600 еўра за семестр для грамадзян Беларусі і Украіны. 

Праграмы: «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», «Інфарматыка».

Фота: EHU

Фота: EHU

Навучанне, напрыклад, на праграме «Медыя і камунікацыя» будзе каштаваць 1250 еўра ў год, «Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра» — 1500. 

Навучанне праходзіць на рускай, ангельскай, беларускай мовах.

Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Каўнасе — ад 2628 да 7608 еўра ў залежнасці ад спецыяльнасці.

Тут ёсць факультэт мастацтваў, палітычных навук і дыпламатыі, сацыяльных навук, права, замежных моў, факультэт лесу і экалогіі і іншыя. 

Фота: univero.cc

Фота: univero.cc

Атрымаць адукацыю па праграме «Бізнэс і адміністраванне» можна за 2628 еўра ў год, «Біялогія і генетыка» — 3426, «Музычная вытворчасць» — 7608.

Навучанне на літоўскай ці ангельскай мовах.

Вучыцца бясплатна ў Літве — рэальны варыянт, але выключна для тых, хто валодае выдатнымі здольнасцямі. Іншаземцам па рашэнні ўрада Літвы або выкладчыкаў і кіраўніцтва ВНУ можа быць прапанавана навучанне на бясплатнай аснове. 

Для беларускіх студэнтаў, якія былі адлічаны ў Беларусі па палітычных матывах, дзейнічаюць гранты ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Яны пакрываюць кошт навучання ў ВНУ. 

Германія

У Свабодным універсітэце Берліна большасць праграм навучання бясплатныя, студэнты аплачваюць толькі семестравы ўзнос — каля 320 еўра.

Фота: dyvys.org

Фота: dyvys.org

Факультэты: біялогіі, хіміі, фармацэўтыкі, права, эканомікі, фізікі, ветэрынарнай медыцыны, педагогікі і псіхалогіі, гісторыі і культуры, матэматыкі і інфарматыкі і іншыя.

Навучанне вядзецца на нямецкай і ангельскай мовах. 

Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт — навучанне бясплатнае, студэнты аплачваюць толькі семестравы ўзнос — каля 130 еўра.

Ёсць архітэктурны факультэт, электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій, педагогікі, менеджменту, медыцыны, спорту і аховы здароўя і іншыя.

Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Навучанне вядзецца на нямецкай і ангельскай мовах. 

Гамбургскі ўніверсітэт — навучанне бясплатнае, студэнты аплачваюць толькі семестравы ўзнос — каля 335 еўра.

Фота: wegstudents.com

Фота: wegstudents.com

Факультэты: права, бізнэсу, эканомікі і сацыяльных навук, медыцынскі, педагагічны, гуманітарны, матэматыкі, інфарматыкі і прыродазнаўчых навук, псіхалогіі, бізнэс-адміністравання. 

Навучанне вядзецца на нямецкай і ангельскай мовах.

ВНУ Германіі даюць стыпендыі на конкурснай аснове, а гранты атрымаць значна складаней, чым стыпендыі. Распаўсюджанай з'яўляецца нацыянальная стыпендыя Германіі (300 еўра). 

Чэхія

Карлаў універсітэт у Празе — на чэшскай мове бясплатна, на ангельскай — ад 2000 еўра на год.

Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Ва ўніверсітэце дзейнічаюць факультэт філасофіі, медыцынскі, юрыдычны, педагагічны, сацыяльных навук, тэалагічны (гусіцкі, пратэстанцкі, каталіцкі), гуманітарны, прыродазнаўчы, фізіка-матэматычны і іншыя. 

Масарыкаў універсітэт у Брно — навучанне, якое вядзецца на чэшскай мове, бясплатнае. Другая мова навучання — ангельская, цэны — ад 2000 да 12700 еўра за год.

Фота: gostudy.cz

Фота: gostudy.cz

Факультэты: юрыдычны, медыцынскі, прыродазнаўства, філасофскі, педагагічны, эканомікі і кіравання, інфарматыкі, сацыяльных навук, спорту.

Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе — навучанне на ангельскай мове каштуе ад 3200 па 5200 еўра ў год, на чэшскай — бясплатна.

Фота: gostudy.cz 

Фота: gostudy.cz 

Факультэты: архітэктуры, біямедыцынскай інжынерыі, электратэхнікі, будаўнічы, ядзерны і фізіка-інжынерны, машынабудаўнічы, інфармацыйных тэхналогій.

У Чэхіі ва ўніверсітэтах таксама дзейнічаюць гранты і стыпендыльныя праграмы. Падрабязна азнаёміцца з імі можна тут.

***

Навучанне ў мінскіх універсітэтах (напрыклад, БДУ, БДУІРы, МДЛУ, БНТУ) для платнікаў на першым курсе каштуе ад 3500 да 5560 рублёў. У ВНУ іншых беларускіх гарадоў цэны, вядома, ніжэйшыя.

Чытайце таксама: 

Якія ўніверсітэты паднялі цэны на навучанне і колькі цяпер будуць плаціць студэнты?

БДУ падняў плату за навучанне. На юрфаку і міжнародным праве яна складзе 5 тысяч рублёў

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
6