Рэцэпт на выхадныя. Перчаная курыца — шматфункцыянальны і эканомны рэцэпт
Гэтая курыца — вельмі зручная страва. Яна доўга захоўваецца ў халадзільніку, таму яе можна згатаваць у запас і выкарыстоўваць дзе заўгодна: у салатах, для перакусаў ці як галоўную страву з рысам ці макаронай. Яшчэ адзін плюс: інгрэдыенты простыя і недарагія.
11.09.2022 / 10:03
Фота: BBC Food
Каб згатаваць перчаную курыцу, вам спатрэбіцца:
- дзве курыныя грудкі без костак і скуры (вагой каля 300 грамаў), нарэзаныя на тонкія палоскі
- тры чвэрці чайнай лыжкі солі
- палова чайнай лыжкі молатага чорнага перцу
- 2 сталовыя лыжкі алею (можна ўзяць сланечнікавы ці іншы раслінны)
- 3—4 тонка нарэзаныя чырвоныя цыбуліны сярэдняга памеру
- чайная лыжка шматкоў перцу чылі (можна замяніць на любы молаты чырвоны перац, але лепш браць каенскі, бо ён больш блізкі да перцу чылі па смаку)
- Добра прыпраўце кураціну соллю і чорным перцам з абодвух бакоў.
- У вялікай патэльні (лепш за ўсё з антыпрыгарным пакрыццём) разагрэйце сталовую лыжку алею. Смажце кураціну на сярэднім агні на працягу 4—5 хвілін ці пакуль мяса не стане светла-карычневым з кожнага боку. Здыміце мяса з патэльні і вярніце яе на агонь.
- Дадайце ў патэльню яшчэ адну сталовую лыжку алею і смажце цыбулю на сярэднім агні на працягу 8—10 хвілін ці пакуль цыбуля не памякчэе і не пачне змяняць колер. Не забывайце памешваць цыбулю падчас смажання.
- Вярніце кураціну ў патэльню, дадайце перац чылі і смажце ўсё разам яшчэ 1—2 хвіліны, пры гэтым пастаянна перамешвайце, пакуль мяса не прыгатуецца. Калі неабходна, дадаткова прыпраўце мяса.
- Гатовую кураціну можна падаваць з рысам ці макаронай, а можна і падмешваць яе ў салату.