Рэцэпт на выхадныя. Грыбныя красціні — простая, але незвычайная закуска
Шукаеце рэцэпт закускі на вечарыну? Паспрабуйце зрабіць гэтыя красціні (crostini) — інакш кажучы, бутэрброды па-італьянску — са свежымі ляснымі грыбамі. Або замяніце лясныя грыбы на звычайныя шампіньёны ці вешанкі — атрымаецца не менш цікава.
02.10.2022 / 10:12
Фота: BBC Food
Каб згатаваць грыбныя красціні, вам спатрэбіцца:
- 8 сталовых лыжак аліўкавага алею
- 2 зубкі часнаку: адзін з іх трэба ачысціць, другі — дробна пасекчы
- дробка молатага перцу чылі ці молатага чырвонага перцу
- 400 грамаў грыбоў
- 1 сталовая лыжка пасечанай свежай ці сушанай пятрушкі
- 1 сталовая лыжка пасечанага свежага ці сушанага маярану
- соль і молаты чорны перац
- 8 лустаў чорнага ці шэрага хлеба
- Разагрэйце ў патэльні 6 сталовых лыжак аліўкавага алею. Смажце пасечаны часнок, пакуль ён не набудзе залаты колер, дадайце перац і грыбы і смажце яшчэ дзве-тры хвіліны ці да гатоўнасці.
- Дадайце да грыбоў пятрушку і маяран, прыпраўце соллю і чорным перцам.
- Падсмажце лусты хлеба з абодвух бакоў. Трошкі натрыце кожную лусту з абодвух бакоў зубком часнаку і змажце аліўкавым алеем, што ў вас застаўся. Калі трэба, парэжце лусты хлеба на асобныя порцыі. Выкладзіце на хлеб грыбы і падавайце.