На чыгунцы з усіх супрацоўнікаў бяруць падпіску аб неразгалошванні канфідэнцыйнай інфармацыі
Тэлеграм-канал беларускіх чыгуначнікаў апублікаваў указанне, падпісанае намеснікам начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Казлоўскім.
27.09.2022 / 19:05
Паводле гэтага дакумента, выдадзенага 20 верасня, супрацоўнікі Беларускай чыгункі да 30 верасня мусяць падпісаць абавязальніцтва аб неразгалошванні службовай інфармацыі канфідэнцыйнага характару.
Можна меркаваць, што гэта звязана з хуткім меркаваным масавым прыбыццём у Беларусь вайсковых эшалонаў з Расіі, пра якое стала вядома сёння.