Цэны на нерухомасць: рост па краіне, зніжэнне — у Мінску

Добрыя навіны для тых, хто хоча набыць жыллё ў Мінску: цэны ў сталіцы стабільна змяншаліся на працягу ўсяго года. Праўда, пасля пачатку вайны ва Украіне эксперты прагназавалі падзенне коштаў на 10-15%, а ў рэальнасці яны ўпалі на 8,6%, паведамляе kufar.by.

05.10.2022 / 13:14

І пакуль не бачна, каб тэндэнцыя змянілася. Мінімальны рост назіраўся толькі ў сакавіку і красавіку, а астатнія месяцы цана метра ў Мінску стабільна зніжалася.

Ва ўсіх астатніх буйных гарадах краіны нерухомасць расла ў цане. Найбольш істотна — у Гомелі (8,1%) і Гродне (5,8%). Дарэчы, тут прагнозы экспертаў таксама не спраўдзіўся.

 

«Куфар» прааналізаваў, як змяніліся цэны на нерухомасць у рэгіёнах у цэлым. У Мінскай вобласці, дзе ў статыстыку трапляе запатрабаванае жыхарамі сталіцы жыллё ў так званых «спадарожніках» Мінска, за год цэны знізіліся на 1%. Таксама крыху таннейшай нерухомасць стала ў Віцебскай вобласці (-0,3%).

Ва ўсіх астатніх рэгіёнах цэны раслі. А лідарам у гэтым сэнсе стала Магілёўская вобласць — плюс 4,6%.

Тэндэнцыі ў зменах цэн на навабуды і другаснае жыллё супадаюць. Пры гэтым назіраецца даволі высокі попыт на нерухомасць.

Патрэбныя моцныя нервы і сур’ёзныя ўкладанні. Як пачаць бізнэс па здачы кватэры на суткі

Такія ў нас рэдкасць. У Калодзішчах прадаецца вельмі стылёвы дом з панарамнымі вокнамі і крутым інтэр'ерам 

«Такога пекла не пажадаеш ворагу». Як мінчанка 10 гадоў жыла пад кватэрай, якую здавалі на суткі

Nashaniva.com