Рэцэпт на выхадныя. Шакаладныя кексы з бураком — мяккія і смачныя

Зробленыя з любоўю шакаладныя кексы могуць стаць добрым пачастункам да сямейнай гарбаты, а рэцэпту дасць рады нават дзіця. Хочаце зрабіць кексы больш пышнымі і вільготнымі? Дадайце ў цеста бурак.

17.12.2022 / 14:28

Фота: BBC Food

Каб згатаваць шакаладныя кексы з бураком, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце папяровыя формы для кексаў або вышмаруйце маслам металічныя формы.
  2. Прасейце ў міску какава-парашок, муку і разрыхляльнік. Дадайце цукар і перамяшайце. Адстаўце ўбок.
  3. Здрабніце буракі ў кухонным камбайне ці з дапамогай блэндара. Спачатку дадайце яйкі па адным, потым — ваніль і алей, перамяшайце да аднастайнасці.
  4. У сярэдзіне сумесі з сухіх інгрэдыентаў зрабіце паглыбленне. Уліце туды бурачную сумесь і перамяшайце. Раскладзіце цеста па формах для кексаў.
  5. Выпякайце кексы 30 хвілін або пакуль іх верх не стане цвёрдым пры націсканні пальцам.
  6. Астудзіце кексы, пасыпце іх цукровай пудрай і падавайце.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Сырныя палачкі — для вечарыны ці пад футбол

Ведаеце, для чаго дзірка ў лыжцы для макароны? Вы здзівіцеся, але яна дапаможа зэканоміць вашы грошы

Рэцэпт на выхадныя. Чыпсы з гародніны — незвычайна, проста і эканомна

Nashaniva.com