Беларусам з Беластока адказалі на зварот аб магчымасці вывучаць беларускую мову

15 лістапада 2022 года ў канцылярыю Дэпартамента адукацыі ў Беластоку перадалі 44 заяўкі ад бацькоў, якія хацелі б вучыць сваіх дзяцей беларускай мове. Праз месяц прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока атрымалі афіцыйны адказ ад Дэпартамента адукацыі Беластока, паведамляе MOST.

13.12.2022 / 18:23

Асноўныя палажэнні адказу польскіх уладаў.

Сутнасць праблемы, якая ўзнікла — што з усіх беластоцкіх школ беларускую мову цяпер выкладаюць толькі ў адной. Прычым вывучаць яе могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі.

Між тым у апошняй хвалі эміграцыі ў Польшчы ёсць нямала беларусаў, якія хацелі б забяспечыць дзяцей заняткамі беларускай мовы, але цяперашнія польскія законы не даюць ім такой магчымасці. 

Чытайце таксама:

Дыяспара Беластока збірае подпісы, каб арганізаваць урокі беларускай мовы для школьнікаў з Беларусі

Чаму дзеці мігрантаў з Беларусі не могуць вывучаць беларускую мову ў польскай школе і што тут можна зрабіць? 

Беларусы Беласточчыны здолелі адстаяць беларускамоўны дзіцячы садок. Улады хацелі аб'яднаць яго са школай

Nashaniva.com