Да святочнага стала. Канапэ з беконам і яйкам — яркая і смачная закуска
Рыхтуецеся да святочнай вечарыны? Пацешце сваіх гасцей гэтымі маленькімі тарталеткамі з беконам і яйкамі, што маюць такі добры колер і пах.
24.12.2022 / 08:27
Фота: BBC Food
Каб згатаваць канапэ з беконам і яйкам, вам спатрэбіцца:
- 150 грамаў мукі
- 100 грамаў халоднага масла, нарэзанага на кубікі
- 1 узбітае яйка + 2 вараныя і ачышчаныя яйкі
- 2 сталовыя лыжкі сланечнікавага алею
- 4 тонкія палоскі бекону без скуры, нарэзаныя на кавалкі даўжынёй 5 сантыметраў
- 4 сталовыя лыжкі маянэзу
- соль і молаты чорны перац
- 6 перапяліных яек (вараных і ачышчаных)
- лісце рукалы
- Каб зрабіць цеста, змешвайце муку і масла ў кухонным камбайне ці ў блэндары, пакуль яны не стануць падобныя да паніровачных сухароў.
- Пакуль камбайн яшчэ працуе, дадайце ў цеста ўзбітае яйка і працягвайце ўсё перамешваць, пакуль сумесь не пачне збірацца ў шар. Рукамі сфармуйце з яе шар і прыпляшчыце яго.
- Раскачайце цеста на пасыпанай мукой працоўнай паверхні і з дапамогай формачкі дыяметрам 7,5 сантыметраў выражце 12 кружкоў. Вазьміце форму для кексаў з 12 выемкамі і пакладзіце ў кожную з іх па кружку з цеста.
- Накаліце цеста відэльцам і адпраўце ў маразілку на гадзіну.
- Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
- Выпякайце формы з цеста на працягу 15—18 хвілін ці пакуль яны трохі не падрумяняцца і не прапякуцца. Дастаньце з духоўкі і перакладзіце на рашотку, каб астудзіць.
- Каб зрабіць начынку, разагрэйце алей у невялікай патэльні з антыпрыгарным пакрыццём і смажце ў ёй бекон на сярэднім агні па 1—2 хвіліны з кожнага боку да з’яўлення хрусткай корачкі. Высушыце бекон ад тлушчу на папяровай сурвэтцы ці рушніку.
- Разамніце курыныя яйкі з маянэзам, дадайце соль і чорны перац на смак, перамяшайце.
- Выкладзіце сумесь лыжкай у свежаспечаныя формачкі для тарталетак.
- Перапяліныя яйкі разрэжце напалову і пакладзіце на кожную тарталетку па палове яйка. Дадайце кавалак бекону і ўпрыгожце рукалай.