У Пецярбургу затрымалі школьніцу за надпіс пра знішчаны Расіяй Марыупаль

У Санкт-Пецярбургу затрымалі 17-гадовую школьніцу і склалі пратакол паводле артыкула аб дыскрэдытацыі расійскай арміі. Як паведаміў праект «Радыё Свабода» «Север.Реалии», дзяўчына нібыта зрабіла на гарадской інсталяцыі, прысвечанай Марыупалю, надпіс: «Забойцы, вы самі яго разбамбілі. Юды».

19.12.2022 / 18:30

Інсталяцыя «Пецярбург-Марыупаль» у Санкт-Пецярбургу, 18 снежня 2022 года

Імя затрыманай пакуль невядомае. Пасля складання пратакола яе вызвалілі.

Гэты надпіс з'явіўся на інсталяцыі «Пецярбург — Марыупаль» 18 снежня, менш як праз тыдзень пасля яе ўсталявання. У выніку абшыўку замянілі на новую.

Інсталяцыя ўяўляла сабой два пераплеценыя сэрцы — вялікае з надпісам «Санкт-Пецярбург» і малое з надпісам «Марыупаль». Гэты праект зацвердзіў губернатар Аляксандр Бяглоў.

Раней такую кампазіцыю паставілі ў Марыупалі — горадзе, які вельмі моцна пацярпеў ад дзеянняў расійскай арміі падчас наступу Расіі на Украіну. Большая частка горада была проста знішчаная, дзясяткі тысяч людзей загінулі. Але пасля захопу Марыупаля расіяне цынічна абвясцілі яго «пабрацімам» Санкт-Пецярбурга.

Чытайце таксама:

На сэрцы з надпісам «Марыупаль» у Пецярбургу маркерам нанеслі «Забойцы, вы разбамбілі яго». Улады дэмантавалі канструкцыю

Nashaniva.com