Рэцэпт на выхадныя. Бананавы тарт татэн — французская класіка па-новаму

Тарт татэн — класічны французскі дэсерт, які звычайна робяць з яблыкамі. Мы ж прапануем вам замест яблыкаў узяць бананы ды яшчэ і падаць гэтае смакоцце з шарыкам марожанага — атрымаецца не менш шыкоўна! Можаце скарыстацца магазінным марожаным ці зрабіць яго самастойна па рэцэпце.

15.01.2023 / 11:12

Фота: BBC Food

Каб згатаваць бананавы тарт татэн, вам спатрэбіцца:

  1. Каб зрабіць марожанае, перамяшайце ў місцы згушчонае малако, вяршкі і прыправу. Узбівайце сумесь да мяккіх пікаў, потым перакладзіце ў кантэйнер, разраўняйце і пастаўце ў маразільнік да замарожвання.
  2. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў і падрыхтуйце для тарта форму дыяметрам 23 сантыметры.
  3. Раскачайце цеста да таўшчыні 1 сантыметр, потым выражце ў ім кола прыкладна на 2 сантыметры шырэйшае за форму. Выкладзіце яго на бляху і пакіньце ў халадзільніку, пакуль будзеце гатаваць карамель.
  4. Пакладзіце на патэльню цукар і масла, награвайце. Калі цукар растворыцца, зрабіце большы агонь і дайце карамелі пацямнець і загусцець. Час ад часу паднімайце патэльню і трохі круціце. Важна, каб вы сачылі за карамеллю і знялі яе з агню, як толькі яна набудзе насычаны колер, бо пасля гэтага карамель можа хутка падгарэць.
  5. Зніміце патэльню з агню і пасыпце карамель фундуком, пераліце сумесь у форму. Раскладзіце па дне формы бананы, потым выкладзіце зверху цеста, асцярожна абгарніце яго па баках формы. Зрабіце ўверсе надрэз для выхаду пары і выпякайце пірог 25—30 хвілін.
  6. Дайце пірагу астыць некалькі хвілін. Потым пастаўце талерку на цеста і асцярожна перавярніце на яе татэн (магчыма, вам спатрэбяцца пальчаткі, каб не апячы сабе рукі карамеллю). Падавайце тарт нарэзаным на кавалкі з шарыкам марожанага.

Рэцэпт на выхадныя: бананавы кекс

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з бананам і беконам — цікавае спалучэнне

Nashaniva.com