У Егіпце знайшлі яшчэ адну грабніцу фараонаў
Пахаванне мае належаць 18-й дынастыі фараонаў Егіпта, якая кіравала з 1550-га па 1292-гі год да н.э.
16.01.2023 / 20:04
Фота: vecteezy
Археолагі раскапалі старажытную грабніцу ў паўднёвым егіпецкім горадзе Луксор, вядомым сваімі скарбамі часоў фараонаў.
Мустафа Вазіры, генеральны сакратар Вярхоўнай рады па справах старажытнасці, певедаміў, што егіпецка-брытанская археалагічная місія знайшла фараонскую грабніцу на заходнім беразе ракі Ніл у Луксоры, што за 650 кіламетраў на поўдзень ад Каіра.
Па словах сакратара, першапачатковыя даследаванні паказалі, што пахаванне, верагодна, належыць 18-й дынастыі фараонаў Егіпта, якая існавала з 1550-га па 1292-гі год да н.э.
Грабніца — апошняя ў шэрагу старажытных знаходак, пра якія Егіпет гаворыць у апошнія гады. Краіна намагаецца адрадзіць свой турыстычны сектар, які быў асноўнай крыніцай паступлення замежнай валюты. Гэты сектар значна залежыць ад скарбаў Старажытнага Егіпта.