Культура1616

Глядзіце, якую праваслаўную царкву збудавалі на месцы тэракта 11 верасня ў Нью-Ëрку ФОТЫ

Праваслаўная царква Святога Мікалая, пабудаваная на месцы разбураных падчас тэракта будынкаў, адпавядае форме, але не духу візантыйскіх купальных цэркваў.

Фота: Alan Karchmer

Майкл Льюіс, архітэктурны аглядальнік выдання Wall Street Journal, у сваім артыкуле ацэньвае новы будынак.

«Грэцкая праваслаўная царква Святога Мікалая, якая адкрылася ў Нью-Ёрку яшчэ ў снежні 2022 года, была пабудавана на месцы ранейшай аднайменнай царквы ХІХ стагоддзя, разбуранай падчас тэрактаў 11 верасня 2001 года.

Гэтая цэркаўка з белага і шэрага мармуру, які чаргуецца палосамі, тварэнне знакамітага іспанскага архітэктара Сант'яга Калатрава. Гэта па яго праектах практычна ў тым жа самым месцы каля мемарыяла ахвярам 11 верасня быў таксама пабудаваны транспартны вузел Oculus — самая дарагая ў свеце станцыя метро коштам 4 мільярды даляраў.

Будынак новай царквы ў выкананні Калатрава па задуме заказчыкаў павінен быў «паважаць традыцыі і літургічныя патрэбы Грэцкай праваслаўнай царквы, але ў той жа час адлюстроўваць той факт, што мы жывём у ХХІ стагоддзі».

Але адзін з непазбежных фактаў жыцця ў ХХІ стагоддзі — гэта бюракратыя. Спатрэбіліся гады валакіты, каб знайсці месца для царквы Святога Мікалая, бо вуліца яе першапачатковага размяшчэння была знішчана. У выніку рашэнне з'явілася літаральна з паветра — новая царква размясцілася на даху Цэнтра бяспекі транспартных сродкаў разбуранага Сусветнага гандлёвага цэнтра (па сутнасці, масіўнага падземнага гаража), і тым самым гэта падняло яе амаль на 8 метраў над зямлёй, пазбавіўшы будынак царквы прамой сувязі з вуліцай.

Фота: Alan Karchmer

Царква Святога Мікалая па форме адпавядае самай старажытнай з візантыйскіх мадэляў: яна ўяўляе крыжова-купальны храм, чатыры куты якога адгароджаны для літургічных мэт ці захавання рыз і іншых царкоўных рэчаў. Звонку гэтыя кутнія памяшканні ў вобразе чатырох прысадзістых веж нібы сціскаюць купал, як бы стрымліваючы ціск яго кантаваных рэбраў.

Рыфленая і рэльефная маса без вокнаў бачыцца як абстрактная скульптура, нібы высечаная з адзінага мармуровага блоку. Прынамсі, так яна глядзіцца днём, а ўначы — зусім іншая рэч.

«Потым выяўляецца, што мармуровае адштукаванне купала і цэнтральнай часткі настолькі тонкае, што выглядае аж напаўпразрыстым. Калі сонца садзіцца, яны асвятляюцца знутры, ператвараючы царкву ў вялікі нібы ліхтар. Непразрыстыя кутныя вежы, больш не супраціўляючыся вазе і ціску, цяпер, здаецца, не могуць утрымаць нічога, акрамя святла. Сант'яга Калатрава, відавочна, не мае патрэбы ў дзёрзкіх інжынерных подзвігах, каб здзівіць нас», — піша Льюіс.

Фота: Mark Lennihan / AP

Двухпавярховае крыло перад царквой вядзе наведвальніка праз старажытную паслядоўнасць порціка, экзана́ртэкса і прытвора да круглага нефа.

Фота: Seth Wenig / AP

Гэтая прастора цалкам адкрытая, за выключэннем іканастаса — у гэтай царкве ён мармуровы і ўпрыгожаны абразамі. Ëн аддзяляе алтарную частку ад асноўнай прасторы храма.

Фота: Seth Wenig / AP

Усё ў адпаведнасці з праваслаўнай традыцыяй, як і раскошныя фрэскі, напісаныя яечнай тэмперай (вадзянымі фарбамі на аснове яечнага жаўтка і бялку).

Фота: Seth Wenig / AP

Мы бачым сцэны з жыцця Хрыста, вобразы 20 святых на рэбрах купала, а на яго вяршыні — звыклы вобраз Хрыста Пантакра́тара, строгага і недасяжнага.

Фота: Alan Karchmer

Новая царква хоць і спраўляецца са сваёй функцыяй богаслужэбнага месца, аднак, на думку Люіса, ёй не хапае тых самых якасцяў, якія і робяць падобныя храмы такімі жыватворчымі і прадуманымі, — «містычнай паэзіі святла і цені, вечнай годнасці каменя і купала як сімвала бясконцага сусвету».

«Купал Калатрава — гэта ўсяго толькі немудрагелістая дэкарацыя, якая ўзвышаецца над падтрымліваючым яго цыліндрам дзякуючы чатыром калонам. Можна зрабіць прывабны купал і без выкарыстання каменных скляпенняў, але тады варта скарыстацца тым, што робіць купальную прастору такой прывабнай — вытанчанай бесперапыннасцю паверхні ад выгнутага купала да кантаванай сцяны. Аднак Калатрава вырашыў не карыстацца гэтым прынцыпам і зрабіць паглыбленні ледзь не пад кожную ўтоеную свяцільню ў інтэр'еры, тым самым робячы святло занадта яркім і парушаючы візуальнае ўспрыманне фрэсак, бо па традыцыі для гэтага неабходна больш цёмная прастора», — падкрэслівае Льюіс.

Акрамя гэтага, па яго заўвагах, афармленне вонкавых мармуровых панэляў з наяўнасцю раздзяляльных прарэзаў, запоўненых непрывабным герметыкам, больш пасуе кухні, чым будынку на стагоддзі. Такі ж недарэчны і навісаючы над уваходам каўпак свабоднай формы, які рэзка выбіваецца з агульнага велічнага вобразу тварэння.

«Канечне, гэтыя промахі застануцца незаўважнымі для большасці наведвальнікаў, але ўсё ж такі будуць тыя, хто гэта заўважыць. А такі добры, высокааплатны архітэктар, як Сант'яга Калатрава, павінен будаваць менавіта для тых, хто здольны бачыць», — падсумоўвае Майкл Льюіс.

Чытайце яшчэ:

Нацбібліятэка, дом Чыжа… Эксперты па архітэктуры знайшлі азначэнне «агратрэшу» і назвалі яго шэдэўры ў Мінску 

«Калі патэлефанавалі з КДБ, я спытаў: хочаце на споведзь?» Святар адмовіўся асвячаць вайсковую тэхніку ў Зябраўцы і з'ехаў у ЗША 

Ці ўсякая ўлада ад Бога? Тлумачыць святар 

Каментары16

  • Ян Норман
    15.01.2023
    Куля, Ну тады ужо пэўна на "Октябрьской"?
  • Шевченко
    15.01.2023
    Рука Москвы?
  • Anatol Starkou
    15.01.2023
    Па назве маем Бруклінскую аўтакефальную праваслаўную царкву на Атлантык авеню. Будынак знаружы і ўнутры не беларускі. Гэта раней была Грэцкая праваслаўная царква. Напрыклад у ёй ёсць скамейкі, як у каталіцкім касцёле. Па факту гэта адзіная беларуская праваслаўнай царква ў Нью Ёрку. Таксама яна бел-чырвона-белая, і яе прыхаджане беларусы-каталікі таксама.
    З-за таго, што не ўсе беларусы Нью Ёрку бел-чырвона-белыя ў БАПЦ у Бруклін ходзяць толькі пазьнякоўцы. Астатніх беларусаў прыняла Руская праваслаўная царква ў Нью Ёрку.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →