У Гомелі звольнілі прапагандыста са стажам. І не яго аднаго
У канцы 2022 года на гомельскім тэлебачанні звольнілі 8 работнікаў, паведамляе выданне «Флагшток». Сярод звольненых чамусьці апынуўся і вядомы ў рэгіёне мясцовы прапагандыст Станіслаў Галкоўскі.
19.01.2023 / 19:21
Станіслаў Галкоўскі
Як паведаміла крыніца «Флагштока», знаёмая з сітуацыяй, праверкі на тэлебачанні пачаліся пасля таго, як прайшлі чысткі на радыё 107.4 FM у Гомелі. У кастрычніку 2022 года там звольнілі трох работнікаў за згадку ў жывым эфіры вядомага расійскага журналіста і блогера Юрыя Дудзя.
Сярод звольненых нібыта апынуўся і вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі. Ён вёў на гомельскім тэлебачанні перадачу «Думкі». Таксама імя Галкоўскага знікла і са старонкі «Аўтары» на сайце газеты «Гомельскія ведамасці» — там ён з канца 2021 года займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара. Перад гэтым Галкоўскі працаваў на дзяржпрапаганду шмат гадоў.
Што стала прычынай звальненняў на гомельскім тэлебачанні, пакуль невядома.