Літоўскаму юрысту, якога падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі, змякчылі меру стрымання

Мантаса Данелюса выпусцілі з-пад варты, зараз ён будзе насіць электронны бранзалет.

10.02.2023 / 15:56

«Заменена мера стрымання, яе змяніў суд. Суддзя дасудовага следства Віленскага гарадскога акруговага суда сваёй пастановай падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай, а Віленскі акруговы суд, атрымаўшы скаргу Мантаса Данелюса на пастанову, задаволіў скаргу і ўжыў больш мяккія меры стрымання», — пра гэта ў пятніцу BNS паведаміў Гедрус Тарасевічус, пракурор Віленскай раённай пракуратуры, які кантралюе дасудовае расследаванне, паведамляе LRT.

Падазраванаму загадалі насіць электронны бранзалет, у яго канфіскавалі дакументы, якія пацвярджаюць асобу.

Чытайце падрабязней: Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса

«Суд лічыць, што мэты папярэдняга зняволення, прадугледжаныя законам, могуць быць дасягнуты пры больш мяккай меры стрымання», — сказаў BNS пракурор.

Суд падоўжыў тэрмін затрымання падазраванага да 28 сакавіка.

Рашэнне Віленскага акруговага суда аб адмене арышту Данелюса канчатковае і абскарджанню не падлягае.

Грамадзянін Літвы Данелюс быў арыштаваны ў канцы верасня мінулага года.

Данелюса падазраюць па той частцы артыкула Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае адказнасць асоб, «якія, выконваючы заданне іншай дзяржавы або яго арганізацыі, выкралі, купілі ці іншым чынам сабралі ці перадалі звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу Літоўскай Рэспублікі або іншыя звесткі, якія ўяўляюць цікавасць для разведкі замежнай дзяржавы».

Чытайце таксама:

Літоўскага юрыста, які ўціраўся ў давер да беларускіх актывістаў, арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Хацеў збегчы ў Беларусь, але не паспеў. Новыя падрабязнасці справы пра шпіянаж на карысць КДБ літоўскага юрыста

Nashaniva.com