Вясна ідзе. Беларускія птушкі, на якіх усталяваныя перадатчыкі, ужо кіруюцца з Афрыкі бліжэй да радзімы
Чатыры дні таму самка-гібрыд вялікага і малога арляцоў Ляда, што гняздуецца на Сярэдняй Прыпяці, пачала вясновую міграцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
23.02.2023 / 22:23
Фота: Brett Lewis
Зіму Ляда правяла ў Замбіі, дзе ласавалася пальмавымі крыланамі, а цяпер, як сведчаць прыборы, пралятае Танзанію.
Ляда і яшчэ адзін арлец Лан штогод першымі з пазначаных перадатчыкамі арляцоў пачынаюць шлях дадому, у Беларусь. Але ляцець ім намнога даўжэй за іншых.
Лан, як вынікае з паказанняў прыбораў, знаходзіцца яшчэ недзе на мяжы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Зімбабвэ.