БЕЛ Ł РУС

Грамадства

«Гаюн»: А-50 паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт. Гэта той самалёт, які мог быць пашкоджаны падчас дыверсіі

2.03.2023 / 13:19

Nashaniva.com

Сёння ў 11:35 самалёт А-50 узляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах, паведамляе «Беларускі Гаюн». Гэта той самы расійскі самалёт, які мог атрымаць пашкоджанні падчас дыверсіі ў нядзелю. Паводле «Гаюна», самалёт паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт.

Скрыншот відэа прапагандысцкага канала

«Самалёт ДРЛА А-50У ВКС РФ (RF-50608) толькі што перасек мяжу Беларусі з РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, борт накіроўваецца на 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрогу. Менавіта ААТ «325 АРЗ» з'яўляецца прадпрыемствам, якое, у тым ліку займаецца рамонтам агрэгатаў самалётаў А-50», — піша «Гаюн».

«Байпол» паведамляў, што беларускія партызаны пашкодзілі самалёт у двух месцах з дапамогай дронаў: адным зарадам быў пашкоджаны ключавы элемент — трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя. Другое пашкоджанне — «у раёне размяшчэння абцякальніка антэны спадарожнікавай радыёлініі, у пярэдняй частцы, паблізу насавога адсека».

Учора, праз тры дні пасля маўчання, дзяржаўныя тэлеканалы паказалі, як самалёт едзе па тэрыторыі аэрадрома. 

Скрыншот відэа БТ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула