У складзе расійскай шпіёнскай сеткі, якая рыхтавала дыверсіі ў Польшчы, затрымалі траіх беларусаў
Учора з’явілася навіна, што ў Польшчы ліквідавалі шпіёнскую сетку, якая працавала на Расію і павінна была здзяйсняць падрыхтоўку да дыверсійнай дзейнасці. Былі затрыманыя шэсць чалавек. Іх грамадзянства спачатку не называлася.
16.03.2023 / 12:53
Марыя Мядзведзева. Фота: сацсеткі
Навіна з Польшчы прыйшла 15 сакавіка. А каля 12 гадзін ранку 16 сакавіка ў беларускім тэлеграм-канале, звязаным з сілавымі структурамі, з’явіліся імёны затрыманых. Акрамя таго, публікуецца відэа са сваякамі затрыманых, якія кажуць, што іх родныя ні ў чым не вінаватыя.
Паводле праўладнага канала, у Польшчы затрымалі трох беларусаў. Гэта:
Мікалай Маскаленка, 1971 г. н.
Уладзіслаў Пасміцюха, 1994 г. н.;
Марыя Мядзведзева, 2004 г. н.