На «Віталюр» падала ў суд кампанія экс-губернатара Прымор'я
«Руская рыбная кампанія» (РРК), адным з уладальнікаў якой з'яўляецца былы кіраўнік Прыморскага краю Сяргей Даркін, патрабуе з сямейнага бізнесу Яцукоў аплату і няўстойку за пастаўкі рыбы ў 2016 годзе, паведамляе Office Life.
16.03.2023 / 14:42
Фота: Office Life
Паводле судовых дакументаў, папярэднія слуханні павінны адбыцца ў Арбітражным судзе Масквы на наступным тыдні.
РРК з'яўляецца адным з найбуйнейшых дыстрыб'ютараў рыбы і морапрадуктаў на расійскім рынку. Па розных ацэнках, на яе прыпадае 10-12% усяго абароту. Пры гэтым сума прэтэнзій кампаніі экс-губернатара, якому таксама належыць адзін з найбуйнейшых здабытчыкаў рыбы ў Расіі (Находкінская БАМР), невялікая. РРК дамагаецца ад «Віталюра» пагашэння каля 10,3 млн расійскіх рублёў асноўнага доўгу і прыкладна 250 тыс. няўстойкі — па цяперашнім курсе агульная сума ў даляравым эквіваленце не дацягвае да $150 тыс.
У розных расійскіх судах знаходзяцца яшчэ чатыры іскі да «Віталюра» з боку іншых пастаўшчыкоў (не толькі рыбы). Ёсць адзін ужо задаволены. Сукупныя прэтэнзіі гэтых контрагентаў па аплаце паставак, зробленых імі ў 2019-2022 гадах, таксама нязначныя — прыкладна на $100 тыс.
Неабходнасцю выканання абавязацельстваў перад пастаўшчыкамі тлумачылася здзелка, па якой уладальнікі «Віталюра» на пачатку 2023 года перадалі свае крамы ў арэнду «Санта Рытэйл». Цікавы факт: РРК у свой час з'яўлялася часткай холдынгу расійскага бізнэсмена Максіма Вараб'ёва, у якога кампанія «Санта Брэмар» у 2013-м набыла рыбаперапрацоўчы завод «Рускае мора» ў Нагінску.
Чытайце таксама:
«Віталюр» канчаткова завяршыў сваю працу
«Санта» адкрыла першыя адноўленыя крамы «Віталюр» — пакуль без рэбрэндынгу
Прадстаўнікі сеткі «Санта» расказалі, што будзе з крамамі «Віталюр»