Чарга з фур на беларуска-польскай мяжы расцягнулася на 30 кіламетраў
Чарга фур на беларуска-польскай мяжы дасягнула в. Федзькавічы, што ў Жабінкаўскім раёне, якая знаходзіцца ля трасы М1.
25.03.2023 / 15:58
Пра гэта сёння паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.
«Чарга з грузавых аўтамабіляў, якія накіроўваюцца ў пункт пропуску «Казловічы» («Кукурыкі» на польскім баку), расцягнулася прыкладна на 30 км. Чарга з фур ужо практычна дасягнула вёскі Федзькавічы ў Жабінкаўскім раёне, якая размешчаная на трасе М1», — распавёў чыноўнік.
Чытайце таксама:
Як закрыццё «Баброўнікаў» і іншыя абмежаванні паўплывалі на дастаўку тавараў
На мяжы з Расіяй чарга з фур сёння сягала некалькіх кіламетраў