У Мінску з'явілася знешняя рэклама, створаная з дапамогай штучнага інтэлекту
Рэкламу з дапамогай нейрасеткі згенераваў мабільны аператар life:), а размясцілі яе на аўтобусным прыпынку каля ГУМа ў цэнтры Мінска, піша Blizko.by.
28.03.2023 / 16:16
На выявах можна пабачыць задуменнага маладога хлопца ў патоку думак, якія закручваюцца ў знак бясконцасці. Пакупніка з каляскай бясконцых пакупак. Смартфоны, якія лунаюць над горадам.
Усе малюнкі сімвалізуюць бясконцыя магчымасці з безлімітнай сувяззю і інтэрнэтам. Усяго за некалькі дзён з дапамогай штучнага інтэлекту было згенеравана прыкладна 250 варыянтаў малюнкаў у розных стылях і з рознымі сюжэтамі.
Сцвярджаецца, што гэта першы ў Беларусі вопыт калабарацыі мабільнага аператара з нейрасеткай у рамках рэкламнай кампаніі.
Чытайце таксама:
Бачылі фота Папы ў пухавіку? Гэта чарговы фэйк, створаны, канешне ж, нейрасеткай
Як нейрасетка бачыць заснавальнікаў БНР? ФОТЫ
Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця