У «Вялікім камені» збіраюцца імпартазамяшчаць камп'ютары
У беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень» 29 сакавіка зарэгістраваны новы рэзідэнт. Беларуская кампанія «ІРБІ» ў рамках імпартазамяшчальнага праекта будзе вырабляць там камп'ютары і камплектуючыя да іх, піша Office Life.
29.03.2023 / 22:21
Фота: Яндэкс.Карты
У прыватнасці, гаворка ідзе пра манаблокі, міні-камп'ютары для офісаў і прамысловыя камп'ютары, а таксама камплектуючыя для камп'ютарнай тэхнікі. Акрамя таго, кампанія збіраецца распрацоўваць прыкладныя праграмныя комплексы.
ТАА «ІРБІ» арыентуецца на ўнутраны рынак Беларусі і экспарт у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.
На сёння ў СЭЗ «Вялікі камень» зарэгістравана 107 рэзідэнтаў з 15 краін.
Чытайце таксама:
«Гарызонт» агучыў цану на самы магутны «беларускі ноўтбук»
Імпартазамяшчэнне: на Гомельскай кандытарскай фабрыцы пачнуць выпускаць аналаг швейцарскага шакаладу