Эканоміка1111

«У будучыні тут вырасце міжнародны горад-спадарожнік». Кіраўнік «Вялікага каменя» расказаў пра перспектывы, якія заходзяць далёка за гарызонт

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» у Смалявіцкім раёне — самы вялікі праект Кітая ў Беларусі. Як ён развіваецца і колькі зарабляюць супрацоўнікі, расказаў у эфіры СТБ кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка.

Паводле Ярашэнкі, кітайскія выдаткі на стварэнне гэтага індустрыяльнага парка пакуль не акупіліся: усяго Кітай уклаў больш за 800 мільёнаў даляраў. Але вось беларускі ўнёсак нібыта ўжо даў плён: выдаткавалі больш за 37,5 мільёна даляраў з бюджэту, а вярнулі ўжо 60 мільёнаў.

З 12 000 гектараў тэрыторыі парка ўжо засвоілі 855.

Больш за 85% супрацоўнікаў парка на сённяшні дзень — беларусы. Заробкі ў іх, паводле Ярашэнкі, «даволі высокія», у сярэднім 3 тысячы рублёў. 

Экспарт і колькасць работнікаў у «Вялікім камені» плануюць нарошчваць: хочуць мець больш за 350 мільёнаў даляраў экспарту і не менш за 5 тысяч супрацоўнікаў.

Рэзідэнты парка, паводле Ярашэнкі, пастаўляюць сваю прадукцыю ў 20 краін свету, агульны іх экспартны складнік у мінулым годзе павінен быў перавысіць 100 мільёнаў даляраў. Не так шмат, бо гэта толькі пачатак шляху.

Асноўная праца — «на нашым Еўразійскім кантыненце», але «ёсць пастаўкі і ў іншыя краіны свету: ЗША, Германія, Еўропа і гэтак далей».

За мінулы год парку ўдалося прыцягнуць 19 новых рэзідэнтаў (усяго іх цяпер 102), у гэтым годзе планавы ўзровень прагназуецца вышэйшы — на 20. 

Увогуле ж Аляксандр Ярашэнка аптымістычна дадае:

«Калі ахапіць перспектывы «Вялікага каменя», то яны заходзяць далёка за гарызонт. У будучыні тут вырасце міжнародны горад-спадарожнік. Высокатэхналагічны, сучасны, абавязкова з прыстаўкай «эка».

Каментары11

  • Столица автоматически переходит в Васюки!
    30.01.2023
    Столица автоматически переходит в Васюки!
  • вялікі на@бос
    30.01.2023
    Прыедзьце туды днём і паглядзіце, хто і што там робіць на гэтым камні. 5000 супрацоўнікаў і 350 млн экспарту? Гэта казкі для такіх доўбняў як лукашэску. Кітайцы хацелі зрабіць там перавалачную базу ў ЕС для свайго барахла, асвоіць на будоўлі свае ж крэдытныя рэсурсы і даць працу сваім кітайскім рабочым. З пунктам 2 і 3 яны паспяхова спраўляюцца, а барахолка па зразумелых прычынах не атрымліваецца. Перспектыва там адна - чарговае грузіла на шыю беларускага народа.
  • даведка
    30.01.2023
    Да-да, сразу после того, как арабы достроят "Северный берег", а зимбабвийцы "Южный..." или "Южный централ".

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць