Блінкен заклікаў усіх амерыканцаў пакінуць Расію
30.03.2023 / 19:30
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пасля арышту ў Расіі журналіста The Wall Street Journal заклікаў амерыканцаў, якія застаюцца там, «неадкладна пакінуць» краіну.
Энтані Блінкен. Фота: AP Photo / Carolyn Kaster
ЗША «глыбока занепакоеныя» арыштам у Расіі журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча, гаворыцца ў заяве дзяржсакратара Энтані Блінкена.
Блінкен адзначыў, што ва ўсіх выпадках затрымання амерыканцаў за мяжой Вашынгтон запытвае консульскі доступ і спрабуе аказаць сваім грамадзянам неабходную дапамогу. Але гэта не заўсёды магчыма.
«Грамадзянам ЗША, якія жывуць ці вандруюць па Расіі, варта неадкладна пакінуць краіну», — заявіў дзяржсакратар.
Чытайце таксама:
Журналіста WSJ Эвана Гершковіча арыштавалі на два месяцы за «шпіянаж супраць РФ»
«Узялі з доказамі злачынства». У Крамлі пракаментавалі затрыманне журналіста WSJ