Эканоміка2929

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Дэфіцыт бюджэту Расіі рэзка вырас, інвестыцыі падаюць, працоўнай сілы не хапае. 

Ілюстрацыйнае фота Dmitry Lovetsky / AP

Першыя месяцы ўварвання Расіі ва Украіну летась прывялі да росту цэн на нафту і прыродны газ, што прынесла Маскве высокія даходы. Гэта дазволіла ўтрымаць эканамічную раўнавагу, нягледзячы на санкцыі Захаду. Але тыя дні скончыліся.

Вайна ідзе ўжо другі год, а заходнія санкцыі дзейнічаюць усё мацней, дзяржаўныя даходы Расіі скарачаюцца, а яе эканоміка зрушыла на траекторыю ніжэйшага росту — і гэта, напэўна, надоўга, піша The Wall Street Journal.

Найбуйнейшыя экспартныя тавары краіны — газ і нафта — страцілі ранейшыя рынкі збыту. Дзяржаўныя фінансы праселі. Рубель упаў больш як на 20% з лістапада ў адносінах да даляра. Рабочая сіла скарацілася, бо адны маладыя людзі мабілізаваныя на фронт, іншыя бягуць з краіны з-за страху быць прызванымі. Нявызначанасць стрымлівае інвестыцыі.

Няўдалая стаўка на шантаж энерганосьбітамі

Як адзначаюць журналісты, туманныя перспектывы расійскай эканомікі звязаныя з няўдалай стаўкай Пуціна на тое, што ён можа выкарыстоўваць расійскія энерганосьбіты, каб абмежаваць падтрымку Украіны з боку Заходняй Еўропы.

Еўрапейскія ўрады замест таго, каб зменшыць сваю падтрымку Кіева, хутка заняліся пошукам новых крыніц прыроднага газу і нафты. Большасць патокаў расійскага газу ў Еўропу спынілася, і пасля першапачатковага скачка сусветныя цэны на газ рэзка ўпалі. Цяпер Масква заяўляе, што скароціць здабычу нафты на 5% да чэрвеня ў параўнанні з папярэднім узроўнем. Яна прадае сваю нафту са зніжкай да сусветных цэн.

У выніку даходы ўрада ад энергарэсурсаў за першыя два месяцы сёлета скараціліся амаль напалову ў параўнанні з мінулым годам, а дэфіцыт бюджэту павялічыўся і дасягнуў 34 мільярдаў даляраў за гэтыя першыя два месяцы, што эквівалентна больш за 1,5% ад агульнага аб'ёму вытворчасці краіны. Гэта змушае Маскву паглыбляцца ў свой Фонд нацыянальнага дабрабыту — адзін з галоўных антыкрызісных буфераў.

Расія знайшла спосабы прадаваць сваю нафту Кітаю і Індыі. Акрамя гэтага, Кітай пастаўляе Расіі многія дэталі, якія раней яна атрымлівала з Захаду. Такім чынам, Масква становіцца ўсё больш залежнай ад Кітая і рызыкуе стаць эканамічнай калоніяй свайго паўднёвага суседа.

Дэфіцыт працоўных рук

Па даных маскоўскага Інстытута эканамічнай палітыкі Гайдара, у прамысловасці краіны назіраецца наймацнейшы дэфіцыт працоўнай сілы з моманту пачатку ўліку ў 1993 годзе. Уцечка мазгоў пасля ўварвання і ваеннай мабілізацыі 300 тысяч чалавек мінулай восенню прывялі да таго, што каля паловы прадпрыемстваў сутыкнулася з недахопам працоўных рук. Высокім попытам карыстаюцца слесары, зваршчыкі і механізатары.

Падчас нядаўняга наведвання авіяцыйнага завода Пуцін сказаў, што недахоп працоўнай сілы замінае вытворчасці ўзбраенняў. Па яго словах, урад падрыхтаваў спіс прыярытэтных прафесій для адтэрміноўкі ад службы.

Між іншым, значны рост прамысловай вытворчасці ў Расіі цяпер адбываецца за кошт заводаў, якія выпускаюць ракеты, артылерыйскія снарады і вайсковае адзенне. Па словах Пуціна, некаторыя заводы працуюць у некалькі змен, каб справіцца з попытам. Аднак пры гэтым вытворчасць аўтамабіляў упала прыкладна на 45% у параўнанні з мінулым годам.

«Гэта не сапраўдны прадуктыўны рост, бо гэта не развівае эканоміку», — мяркуе Аляксандра Пракапенка, былая супрацоўніца Цэнтральнага банка Расіі, якая з’ехала з краіны неўзабаве пасля ўварвання.

Спробы імпартазамяшчэння

Кампаніі прыстасоўваюцца да заходніх забарон на імпарт. У той час як Масква павялічыла імпарт тэхналогій, якія маюць вырашальнае значэнне для яе вайны ва Украіне, з іншых краін (у тым ліку паўправаднікі і мікрасхемы з Кітая), у многіх грамадзянскіх сектарах дэталі цяжка замяніць.

Цэнтральны банк заявіў, што рызыка ў сектары авіяперавозак расце, бо недахоп новых самалётаў і запчастак можа прывесці да праблем з тэхнічным абслугоўваннем. ІТ і фінансавыя кампаніі змагаюцца з-за адсутнасці доступу да заходніх тэхналогій, напрыклад, праграмнага забеспячэння, сістэмы кіравання базамі даных, аналітычных інструментаў і абсталявання.

Што адбываецца з прыватнымі кампаніямі

Кампаніі, якія цяпер выжываюць, больш не арыентаваныя на тэхналагічныя інавацыі. А ўся расійская эканоміка робіцца надзвычай залежнай ад дзяржавы.

Міжнародны валютны фонд мяркуе, што да 2027 года аб'ём расійскай вытворчасці будзе прыкладна на 7% ніжэйшы, чым меркавалася ў даваенных прагнозах. «Страта чалавечага капіталу, ізаляцыя ад сусветных фінансавых рынкаў і абмежаваны доступ да перадавых тэхналогій будуць перашкаджаць развіццю расійскай эканомікі», — заявілі ў МВФ.

Гаворка не пра крызіс некалькіх гадоў, а пра тое, што расійская эканоміка, мяркуючы па ўсім, пойдзе па зусім іншай траекторыі.

Чытайце яшчэ:

Якія новыя санкцыі могуць увесці супраць Беларусі ў адказ на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі?

«Мы не можам выпусціць свой айфон». Што з імпартазамяшчэннем? 

Чаму Еўропа не замерзла без расійскага газу. І ці доўга яна яшчэ пратрымаецца?

Каментары29

  • ром
    29.03.2023
    Пока это с реальностью мало связано
  • Красата
    29.03.2023
    Красата ! Эх, касіў Ясь канюшыну, касіў Ясь канюшыну...
  • Супакойвайце сябе далей
    29.03.2023
    Артыкул для супакойвання нерваў невераятных, каб працягвалі верыць што санкцыі працуюць

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве4

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве16

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў26

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве4

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць