Прызыў можа перашкодзіць Расіі папаўняць часткі ва Украіне — ISW

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы піша, сярод іншага, што абвешчаны з 1 красавіка вясновы прызыў у войска можа перашкодзіць Расіі рыхтаваць папаўненне для арміі, якая ваюе ва Украіне.

31.03.2023 / 07:16

Фота: AP

ISW нагадвае, што, паводле яго ўражання, Пуцін лічыць небяспечным для стабільнасці сваёй улады адпраўляць на вайну маладых прызыўнікоў — і таму зрабіў стаўку на мабілізацыю рэзэрвістаў і набор добраахвотнікаў.

Таму прызыўнікі, хутчэй за ўсё, ваяваць не паедуць — але іх усё роўна таксама трэба дзесьці навучаць.

«Навучальныя магутнасці Расіі абмежаваныя, і тое, што іх зоймуць прызыўнікі, якія не будуць ваяваць ва Украіне ў 2023 годзе, пазбаўляе Крэмль магчымасці навучаць рэзервістаў і добраахвотнікаў, якія ваяваць будуць», — разважаюць аўтары зводкі ISW.

Яны мяркуюць, што расійская дзяржава можа паспрабаваць набраць папаўненне для частак ва Украіне, прымушаючы або ўгаворваючы падпісаць кантракт нейкую частку салдатаў, што сканчаюць службу па прызыве і ўжо ў нейкай меры падрыхтаваныя да таго, каб ваяваць.

«Але наколькі паспяховым можа быць гэтае прадпрыемства, далёка не ясна», — адзначаюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

Чытайце таксама:

ЗША ацэньваюць расійскія страты ў вайне ў 220 тысяч вайскоўцаў

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Nashaniva.com