Вайна77

ЗША ацэньваюць расійскія страты ў вайне ў 220 тысяч вайскоўцаў

Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес прывёў апошнюю ацэнку ЗША расійскіх страт у вайне з Украінай.

ЗША ацэньваюць расійскія страты прыкладна ў 220 тысяч вайскоўцаў параненымі і забітымі, сказаў ён.

Уолес назваў гэтую лічбу на сумеснай прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з міністрам абароны Швецыі Полам Ёнсанам.

Асноўная частка канферэнцыі была прысвечаная далучэнню Швецыі і Фінляндыі да НАТА, і Уолес таксама выказаўся аб практыцы ваеннага прызыву, якая збольшага працягнулася ў гэтых краінах пасля сусветных войнаў.

«Я думаю, мы ўсе зайздросцім Швецыі і Фінляндыі з іх запасамі рэзервістаў», — сказаў ён.

«І я думаю, мы павінны прызнаць, што адзін з урокаў вайны ва Украіне заключаецца ў тым, што мы павінны стаць мацнейшымі. А гэта шмат у чым залежыць ад рэзерваў», — сказаў Уолес, дадаўшы, што з задавальненнем бы ўбачыў падобную сістэму і ў Брытаніі.

Каментары7

  • пук
    30.03.2023
    Дзякуй, А чего ты у НН спрашиваешь ?
    Спроси у своего куратора или у США,  не хватает мозгов на такое ? 
  • Захад будзе вінаваты ў паразе Ўкраіны
    30.03.2023
    Няхай бы ЗША зброю далі не па гарбатнай лыжцы,а як Залужны просіць тры сотні танкаў дзьве тысячы гармат і тады перамога настане на працягу месяца, а калі ў Беларусь прыбудзе ядзерная зброя то гэта ўжо ўсё, фініш.
  • Адам Иосифович
    30.03.2023
    Захад нікому нічога не павінен. Калі даваць ім усё, то яны толькі больш будуць патрабаваць. Пытанне часу, калі яны і жывую сілу папросяць.

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць