Кітай прапанаваў не размяшчаць ядзерную зброю за мяжой
1.04.2023 / 15:58
Кітай прапанаваў краінам, якія размясцілі ядзерную зброю ў іншых дзяржавах, вярнуць яе ў свае тэрытарыяльныя межы і адмовіцца ад такой практыкі. Гэтую прапанову выказаў намеснік пастаяннага прадстаўніка КНР пры ААН Гэн Шуан, выступаючы на пасяджэнні Рады бяспекі ААН.
Гэн Шуан. Фота: твітар
«Мы заклікаем да скасавання дамоўленасцяў аб супольным выкарыстанні ядзерных узбраенняў і выступаем за адмову ад размяшчэння ядзернай зброі за мяжой усімі ядзернымі дзяржавамі», — гаворыцца ў заяве.
Гэтую заяву можна ўспрымаць як крытыку расійскага кіраўніцтва, якое днямі паведаміла пра намеры размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Але адначасова Гэн Шуан заклікаў ядзерныя дзяржавы вывесці з іншых краін ядзерную зброю, размешчаную там раней. І гэта ўжо хутчэй вада на млын Масквы, бо расійскае кіраўніцтва свае цяперашнія дзеянні апраўдвае ў тым ліку і тым, што ядзерная зброя ЗША, маўляў, знаходзіцца не толькі на іх тэрыторыі.
Чытайце таксама: