Грамадства99

Прадстаўнік Беларусі ў ААН падзякаваў Украіне за вынясенне пытання пра ядзерную зброю. Але гэта быў спецыфічны гумар

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў выступіў на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі Расіі на тэрыторыі Беларусі, ператварыўшы сваё выступленне ў клаўнаду.

Рыбакоў у сваім выступленні, як і ў цэлым замежнапалітычнае ведамства рэжыму Лукашэнкі апошнія гады, трымаўся развязнага, падкрэслена недыпламатычнага і нават хамскага стылю, які лукашысты цалкам перанялі ад сваіх расійскіх калег пасля таго, як стала зразумела, што пра нейкія дыпламатычныя здзяйсненні на заходнім кірунку можна забыцца.

Асноўнай «зброяй» пры гэтым робіцца так званы «вотэбаўтызм» (whataboutism), то-бок падмена тэзісаў. Дыпламаты пры гэтым выступаюць фактычна не ў якасці прадстаўнікоў сваёй прафесіі, а выконваюць функцыі бессаромных і цынічных прапагандыстаў.

Так, Рыбакоў падзякаваў Украіне за вынясенне пытання на сённяшняе пасяджэнне Рады Бяспекі і адзначыў, што міжнародная супольнасць, маўляў, мусіць «звярнуць самую пільную ўвагу на тое, якую рэальную небяспеку нясуць сумесныя ядзерныя місіі НАТА і шматгадовае размяшчэнне ядзернай зброі Злучанымі Штатамі за межамі сваёй нацыянальнай юрысдыкцыі».

Маўляў, Украіна павінна запатрабаваць ад НАТА спыніць такую практыку, а ад ЗША — вывесці сваю ядзерную зброю з Бельгіі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі і Турцыі.

Акрамя таго, гаворачы пра парушэнні правоў чалавека, якія «нібыта» існуюць у Беларусі, Рыбакоў параіў заходнім краінам разбірацца з такімі праблемамі ў іхніх краінах, бо там парушэнні робяцца ўжо не «нібыта». «Не спрабуйце нават разважаць пра жаданні беларускага народа пры прыняцці беларускім народам найважнейшых унутрыпалітычных рашэнняў у краіне. Вы не маеце аніякага ўяўлення, што думае насамрэч беларускі народ», — заявіў з высокай трыбуны дыпламат-прапагандыст.

І далей працягваў у тым жа самым духу, згадаўшы сярод іншага, што «мы можам даць, напрыклад, стэнаграму размовы якіх-небудзь бабуль, якія сядзяць каля пад'езда, якіх мы папросім паразважаць на тэмы міжнароднай бяспекі. Я вас запэўніваю, такі дакумент будзе мець не меншую, а можа быць і большую каштоўнасць, чым той, які вы прадставілі». 

Каментары9

  • BYDE
    31.03.2023
    Ён прадстаўнік групы асобаў, якія захапілі і ўтрымліваюць уладу, а не Беларусі!
  • не такі як ёсць
    31.03.2023
    Быдла спачатку мусіць атрымаць па мордзе, і толькі потым аткрываць рот і то - толькі калі дазволяць. Калі ўжо гэта зразумеюць. Хіба прыклад Польшчы не навучыў?! Перакрыйце межы і праз месяц атрымаеце ўсіх палітзняволенных толькі для таго каб адкаціцца на сённяшнія ўмовы
  • Наталка
    31.03.2023
    Гэта і ёсць новы бойфрэнд эсэсаўкі Пяткевіч?

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць