У гомельскай жаночай калоніі зняволеных прэсуюць за чырвоную памаду
Памаду чырвонага колеру прымаюць за салідарнасць з палітзняволенай Марыяй Калеснікавай.
02.04.2023 / 16:57
Палітзняволеная Вольга Класкоўская распавяла праваабаронцам:
«У мяне на вуснах была чырвоная памада, і шмат супрацоўнікаў калоніі вельмі падазрона на мяне глядзелі. І спыталі:
— Што гэта значыць?
— У сэнсе «што»? Вясна.
— Дык трэба вусны зялёнай памадай пафарбаваць пад колер нашай формы камуфляжнай».
Па словах Класкоўскай, іншыя аператыўнікі і адзін з кіраўнікоў калоніі ёй сказалі, што ім гэта не падабаецца, і пыталіся, навошта яна фарбуе вусны чырвоным.
«Ці то я капірую Калеснікаву, ці гэта я такую акцыю пратэсту вырашыла зладзіць, каб пазлаваць людзей у пагонах. Маўляў, у знак салідарнасці з Калеснікавай. І адміністрацыя насамрэч разглядала мой макіяж з чырвонай памадай як пэўную змову».
Вольга адзначае, што праз гэта гучалі заўвагі і да іншых зняволеных.
Марыя Калеснікава працуе ў калоніі і аднаўляецца пасля аперацыі
Практычна не спала ў ШІЗА, губляла прытомнасць — што стала прычынай шпіталізацыі Марыі Калеснікавай