Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі і органаў улады

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча абвінавачваюць у «распаўсюдзе заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады». Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

03.04.2023 / 11:10

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах «заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

«У артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне ўрону нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фармаванне ілжывых уяўленняў аб невыкананні ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян», піша СК.

Манцэвічу інкрымінаваны арт. 369-1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Nashaniva.com