«Давайце перагорнем старонку». Лукашэнка сышоў ад адказу на пытанне замежных журналістаў пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі
«Любога «палітвязня» называйце. Мы будзем тлумачыць, што ён здзейсніў, чаму ён там знаходзіцца», — сказаў Лукашэнка ў адказ на пытанне замежнага журналіста.

«Мы зрабілі крок насустрач не толькі сваім унутраным, але і тым, якія збеглі, здзейсніўшы тут правапарушэнні: «Давайце перагорнем старонку, прыходзьце, будзем разбірацца!» — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка сказаў, што не хоча каб беларусы з'язджалі працаваць за мяжу.
«Я асабіста, як і многія тут, не хачу, каб нашы суайчыннікі дзесьці боўталіся ў вас за мяжой. Ці то ў Англіі, ці то ў Францыі. І нават у Польшчы, дзе сёння ў бальніцах няма каму працаваць. А вось «дрэнная Беларусь» — нашы медыкі — там нарасхват. Я хачу, каб яны жылі тут і працавалі тут. І мы гатовыя дараваць тое, што можна дараваць. Вось такая ў нас дэмакратычная дыктатура», — сказаў ён.
За 2020 і 2021 гады нават па афіцыйнай статыстыцы, якая можа быць сфальсіфікаваная ў бок памяншэння, насельніцтва Беларусі зменшылася на 154 тысячы чалавек.
-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары