Затрымалі прадпрымальніка і заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг»
Мужчыне закідаюць каментаванне ў інтэрнэце і ўдзел у пратэстах.
03.04.2023 / 14:14
Анатоль Вайцяхоўскі. Фота: яго старонка ва ўкантакце
Анатолю Вайцяхоўскаму 55 гадоў. Ён вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным тэхнікуме, а пасля пайшоў на працу ў раённы вузел электрасувязі ў Баранавічах.
У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную.
Так выглядае газета «Шаг» цяпер. Фота: старонкі газеты ў сацсетках
Пасля выбараў 2001 года Анатоль сышоў з «Шага» і заснаваў іншую газету, якая называлася «Местная газета Шаг». Пасля закрыцця «Беларускай дзелавой газеты» ў ліпені 2003 года яна перадрукавала матэрыялы журналістаў газеты. За гэтую акцыю салідарнасці з калегамі газету спачатку забаранілі друкаваць у Беларусі, а пасля закрылі.
Пасля гэтага мужчына стаў прадпрымальнікам. Ён займаецца медыцынскімі таварамі і іншымі таварамі для здароўя.
Днямі яго затрымаў ГУБАЗіК. Яму закідаюць тое, што ён пакідаў у тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў.
Чытайце таксама:
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць