Грамадства77

У баранавіцкай школе настаўніца дала аплявуху вучню. Бацькі сталі на бок настаўніцы

У адной з сацыяльных сетак зʼявілася відэа, на якое патрапіў канфлікт настаўніцы з вучнем. Спачатку настаўніца адчытвае за нешта школьніка, чуваць, што яна ў моцнай эмацыйнай узрушанасці. А затым, мяркуючы па гуку (на відэа гэтага няма), дае яму аплявуху, піша «Наш край».

На запісе пазначана, што інцыдэнт адбыўся ў сярэдняй школе №17 горада Баранавічы.

Па каментары «Наш край» звярнуўся да начальніцы ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Таццяны Шастак.

— На жаль, гэты выпадак сапраўды быў, ён адбыўся вясной мінулага года, — распавяла Шастак. — Магу сказаць, што інцыдэнт неадназначны. Да высвятлення ўсіх абставінаў здарэння настаўнік часова адхілена ад працы.

Бацькі ж школьніка прынялі бок настаўніцы.

— Я заўсёды буду на баку педагога, я выдатна разумею, якія складаныя зараз дзеці, як многа яны сабе дазваляюць, — выказалася мама. — Сын распавёў мне пра тое, што пасварыўся з класнай, яшчэ тады, у маі. Аднак аб прычыне змаўчаў. Пра гэта стала вядома ўжо цяпер. Я разумею, што ён сам вінаваты ў гэтым канфлікце, што ён яе справакаваў. Ён па характары гарэза, ды яшчэ і пераходны ўзрост накладвае свой адбітак на паводзіны. Я чула, што настаўніцу адхілілі ад працы, і справа можа дайсці да звальнення. Хачу сказаць, што мы з бацькам катэгарычна супраць гэтага. І, калі дойдзе да звальнення, будзем пісаць лісты ў абарону педагога.

Сам школьнік, які ўдзельнічаў у канфлікце на відэа, сказаў, што хацеў бы, каб пра выпадак не было вядома.

— Калі шчыра, я не думаў пра тое, што ў той гісторыі могуць быць такія наступствы, што пра гэта стане так шырока вядома, — сказаў ён. — Сёння я шкадую, што справакаваў канфлікт. Такая «слава» не патрэбна ні мне, ні настаўніку, ні нашай школе.

Каментары7

  • Валошка
    20.01.2023
    Меркаванне бацькоў наконт правамоцнасці дзеянняў настаўнікаў не павінна мець ніякай перавагі над законам.
  • Ptax nievialički
    20.01.2023
    Валошка, я б сказаў, што калі яны падтрымліваюць настаўніка, то мусяць панесьці пакаранне разам з настаўнікам. Хаця б умоўны тэрмін за хуліганства зьдзейсьненае групай асоб.
  • Ыўк
    20.01.2023
    Не ўмеюць людзі з дзецьмі агульную мову знаходзіць, а ўсё адно ці то бацькамі робяцца, ці то ажно прафесіяй робяць. Школьны псіхолаг, дапамога старэйшых у тлумачэнні, чаму гарэза не правы? Не, наш адказ — гвалт. Бо зрабіць балюча і прымусіць дзіцяці замаўчаць ад страху значна прасцей, чым уключыць мазгі і паразмаўляць. Колькі назірала ныццё бацькоў «дзіцё вечна сядзіць у планшэце». Ага, толькі вы самі сунулі яму у рукі гэты планшэт, каб малы не замінаў, не гуляеце з ім, не займаецеся. А вінаваты як звычайна дзіцёнак, а не вы, ляніўцы. Узгадка таго, што хлопец не даверыўся бацькам аб прычыне канфлікту, а бацькі самі не пацікавіліся — паказальная.

    У маім падлеткавым узросце наш выхавацель золата мовіў: «Калі дзеці аддаюць перавагу тэлефону над гульнямі, стасункамі і хобі — значыць дарослыя не ўмеюць арганізоўваць ні гульні, ні дыялог, ні заняткі. Значыць педагог нават не прыкладае намаганні, каб зацікавіць дзяцей». І даказваў правату на справе. Ды і калі я сама выкладала ў дзяцей 7-8 класа, назірала, што абсалютна ўсе «шалапуты» насамрэч вельмі цікаўныя энэргічныя дзеці, але ім цесна ў межах звычайнага зубрэння. Але яны ўсе без праблем ўзяліся за паглыбленнае даследаванне тэмы: эсэ, творчыя работы, свабоднае даследаванне. Вось можна ж было наўзамен крыку і гвалтоўнай пераробкі асоб дзяцей пад свой камфорт праявіць да іх ўвагу. Як да адчужаных асоб, а не пакорных раслін. І павагу.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў10

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект ад OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і ўзламаў іншую кампанію падчас тэсту на кібербяспеку7

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай72

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў10

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць