На польскую візу некаторым беларусам трэба будзе запісвацца па-новаму
Польскі візавы цэнтр змяніў парадак запісу на падачу дакументаў на візу для некаторых катэгорый заяўнікаў — дзяцей, іншаземцаў і асоб, старэйшых за 60 гадоў.
03.04.2023 / 18:12
З 29 сакавіка змяніўся парадак запісу на падачу дакументаў для атрымання польскіх віз у візавых цэнтрах Брэста, Гродна, Пінска, Баранавічаў і Ліды.
Змены закрануць наступных заяўнікаў:
- іншаземцы, якія жывуць у Беларусі без дазволу на жыхарства;
- непаўналетнія;
- людзі, старэйшыя за 60 гадоў.
Цяпер яны павінны падаваць заяўку на візу па электроннай пошце appt.polbrest@vfsglobal.com.
Запіс па старых адрасах (info.polbrest@vfshelpline.com і info.polgrodno@vfshelpline.com) для такіх асоб больш не праводзіцца.
На ўсе лісты, атрыманыя да 29 сакавіка, адказ будзе дадзены ў парадку чаргі.
Чытайце таксама: