У жаночую каманду «Мінск» перайшла канадская футбалістка з мільёнам падпісчыкаў у інстаграме
3.04.2023 / 20:36
25-гадовая нападаючая Патрыцыя Мэры ўжо дэбютавала за новы клуб у пятнічным матчы з «Зоркай»-БДУ (1:0). Цяпер яна самая папулярная прадстаўніца беларускага футбола, піша канал Bysport.
Фота: instagram.com/thatsoccerplayer7
На гэты момант у Ламаны Патрыцыі Мэры 989 тысяч падпісчыкаў у інстаграме.
На трэніроўцы мінскага клуба. Фота: instagram.com/thatsoccerplayer7
25-гадовая нападаючая прыйшла ў футбол у чатыры гады. Яна паспела ўжо пагуляць за клубы з ЗША, Мальты, Турцыі і Іспаніі.
Цікава, што ў Канадзе дзяўчына вучылася па спецыяльнасці «Крыміналогія і паліцэйская дзейнасць». А яшчэ ў яе быў свой бізнэс, звязаны з мыццём машын.
Чытайце таксама:
Глеб, Кутузаў, Румас? Хто выратуе белфутбол — разважаюць адмыслоўцы
Былы кіраўнік Віцебшчыны пра вылучэнне ў старшыні АБФФ: Ніжэй за дно не апусцішся