Спорт33

«Зберагчы дзяцей ад страты зроку, наступнага суіцыду». Новы старшыня АБФФ расказаў, што збіраецца рабіць з беларускім футболам

Абраны сёння на безальтэрнатыўнай аснове новы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Шарснёў хоць і нешматслоўна, але патлумачыў, якімі бачыць свае задачы на новай пасадзе і якія праблемы стаяць перад беларускім футболам.

Паводле Шарснёва: «Хацелася б, каб мы разам зрабілі футбол такім, якім ён быў тады, калі былі поўныя стадыёны. Каб футбол зноў стаў масавай нацыянальнай з'явай».

Але гэта складана, бо часы цяпер зусім не тыя, бо «многія захопленыя гаджэтамі». Тым не менш, разам з бацькамі будзе рабіцца ўсё, «каб зберагчы дзяцей ад страты зроку, наступнага суіцыду, чаго цяпер, будзем шчырыя, дастаткова».

Прафесійнымі футбалістамі, калі ўсё атрымаецца, стануць не ўсе, «але ў любым выпадку гэта будзе здаровае дзіця, фізічна развітае, з моцнай псіхікай».

Пачатак працы на новай пасадзе для Шарснёва будзе дастаткова звычайны, як для чалавека, які раней у гэтай сферы не працаваў:

«Для пачатку трэба глыбока пагрузіцца і разабрацца ў праблемах. У прынцыпе многія на паверхні. Таму важна зразумець прыроду недахопаў, выявіць іх і толькі разам з прафесіяналамі сваёй справы прыступіць да іх ліквідацыі».

Турбуе ў беларускім футболе Шарснёва многае, але асобна вылучана «грамадская думка, якая склалася вакол нашага футбола. Меркаванне заўзятараў, спецыялістаў, кіраўніцтва краіны».

У дэталі лезці Мікалай Шарснёў пакуль што адмовіўся, але паабяцаў, «што з усім, што будзем рабіць, будзем дзяліцца з прэсай і заўзятарамі. Усе рашэнні будуць узважанымі і калегіяльнымі».

На заканчэнне новы кіраўнік АБФФ высока ацаніў працу свайго папярэдніка Уладзіміра Базанава: «Праца ім праведзена каласальная. Самае асноўнае — быў прыўнесены сістэмны падыход. Была прынятая «Канцэпцыя развіцця футбола», мэты, задачы. Ёсць фундаментальны дакумент, да якога можна звяртацца».

Сваю задачу Шарснёў бачыць у вызначэнні механізму рэалізацыі «фундаментальнага дакумента».

Каментары3

  • Пан Усялян
    22.03.2023
    Няма такога дзярма, якое б не пажадала адчуць сябе вышэйшай субстанцыяй... Чарговы фундаментальны футбольны "спецыяліст", толь з гірай замест галавы... Але адзін ху., галава не патрэбная, хіба толькі для таго каб у яе есці і хітаць ёю на ператрахіванях у сонцалікага... Успекхов, товарішч...
  • Hate trick
    22.03.2023
    Нерэальная задача, бо ад гульні зборнай і матчаў ЧБ кроў з вачэй і жаданне павесіцца ўзнікае не толькі ў дзяцей. Хай лепей малыя ў гаджэты глядзяць, чым на гэты кантэнт 18+.
  • Мангол
    23.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць10

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць10

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць