Затрыманых жыхароў Дзяржынска выводзілі босымі на снег

Сілавікі адчыталіся аб правядзенні рэйду ў Мінскай вобласці супраць палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

04.04.2023 / 13:12

Увечары 3 красавіка на праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся пяць відэа з затрыманымі з Дзяржынска. Некаторыя з іх «прызнаюцца», што ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў Мінску, паведамляюць праваабаронцы.

На відэа аперацыю сілавікоў называюць «адпрацоўкай дэструктыўных ячэек г. Дзяржынска».

«Некаторыя грамадзяне, якія маюць дачыненне да экстрэмізму, працягваюць спрабаваць здзяйсняць злачынствы і правапарушэнні, а таксама весці агітацыю ў замежных інтарэсах», — гаворыцца ў сюжэце. 

На відэа бачна, як сілавікі ў касках і бронекамізэльках са зброяй выводзяць басанож з дому на снег аднаго з затрыманых.

Паведамляецца, што супраць некаторых завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Сярод затрыманых ёсць маці малалетніх дзяцей, жанчына з інваліднасцю. Па інфармацыі сілавікоў, адной з прычын стаў групавы фотаздымак з акцыі пратэсту.

Хапун у Дзяржынску: 45 затрыманых, у людзей на тэлефонах ставяць бот «Магніт». Што яшчэ вядома?

У Дзяржынску сілавікі хадзілі да людзей па спісе

Nashaniva.com