УСУ падрыхтавалі восем падраздзяленняў агульнай колькасцю 40 тысяч чалавек для контрнаступу

Як піша Reuters, штурмавыя падраздзяленні носяць назвы «Сталёвая мяжа», «Ураган», «Спартанец», «Чырвоная Каліна», «Рубеж», «Лютасць», «Азоў» і «Кара-Даг». 

05.04.2023 / 14:46

Нарада камандавання Сухапутных войск Украіны. Фота: Мінабароны Украіны

Кампанія па наборы навабранцаў вялася Міністэрствам унутраных спраў Украіны з пачатку лютага. Па словах кіраўніка міністэрства Ігара Кліменкі, сярод добраахвотнікаў ёсць як былыя вайскоўцы і паліцэйскія, так і людзі без баявога досведу, у тым ліку жанчыны.

Падраздзяленнем «Сталёвая мяжа» камандуе Валерый Падыцель, які ўзначальваў атрад Пагранічных сіл Украіны падчас абароны Марыупаля вясной 2022 года. Пасля захопу «Азоўсталі» яго ўзялі ў палон, у верасні ён быў вызвалены.

Дакладнай даты пачатку контрнаступлення апытаныя агенцтвам вайскоўцы не ведаюць, але мяркуецца, што яно пачнецца ў найбліжэйшыя тыдні ці месяцы.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў лічыць, што вайна скончыцца ў гэтым годзе

Міністр абароны Украіны распавёў паслам ЕС, чаго не хапае для эфектыўнага контрнаступу

Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май

Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне

Nashaniva.com