У Алжыры кот скочыў на імама проста падчас малітвы, таго гэта не збянтэжыла ВІДЭА

У Алжыры падчас штодзённай начной малітвы ў Рамадан кот скочыў на імама Валіда Мехсаса. Гэта трапіла на відэа і хутка разляцелася па ўсім інтэрнэце.

06.04.2023 / 16:58

На відэа бачна, як кот спакойна прайшоў праз натоўп вернікаў, падышоў да Мехсаса, паваркатаў каля ног, а потым проста скочыў на чалавека і забраўся на ягонае плячо. Сам імам спакойна працягнуў маліцца.

Варта адзначыць, што каты былі любімымі жывёламі прарока Мухамеда і шануюцца ў ісламе за ахайнасць.

Чытайце таксама:

Што рабіць, калі кот не прымае вашага новага партнёра?

Людзі і іх хатнія гадаванцы могуць перадаваць адно аднаму супербактэрыі, якія маюць устойлівасць да лекаў

Стала вядома, як каты маніпулююць людзьмі

Nashaniva.com