МУС распаўсюджвае пакаранне суткамі на іншыя катэгорыі правапарушальнікаў — новая практыка
Як стала вядома «Нашай Ніве», органы пашыраюць практыку выкарыстання карных «15 сутак» у дачыненні і да іншых правапарушальнікаў. Цяпер на суткі збіраюцца адпраўляць і аматараў сесці п'яным за стырно.
09.04.2023 / 10:52
Супрацоўнікі ДАІ паведамляюць «Нашай Ніве», што з красавіка ім вусна даведзена адпраўляць злоўленых п'янымі за стырном кіроўцаў на 15 сутак.
Натуральна, у дадатак да іншых мераў спагнання, прадугледжаных у такім выпадку.
«Іншыя меры ўздзеяння часта не працуюць. Штрафы, напрыклад, такая катэгорыя часта проста не плаціць, а адабраныя правы для іх не праблема — ездзяць без правоў.
Я так разумею, лічыцца, што 15 сутак у скоцкіх умовах будуць больш спрыяць паслухмянасці ў гэтым пытанні», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з мінскіх афіцэраў.
П'яныя за стырном і наступныя аварыі — вялікая праблема для краіны. Толькі сёлета ў Беларусі праз нецвярозых кіроўцаў загінула ўжо 6 чалавек, а 36 пацярпелі.
Летась злавілі 16 тысяч п'яных кіроўцаў.
Стаўленне да п'яных кіроўцаў з боку дзяржавы паслядоўна робіцца больш строгім.
Чытайце таксама:
Участковыя праводзяць татальны абыход кватэр. Вось як гэта адбываецца
Затрыманых жыхароў Дзяржынска выводзілі босымі на снег
Купляць і прадаваць аўтамабілі цяпер трэба па новых правілах. Што зменілася?