Грамадства2626

Участковыя праводзяць татальны абыход кватэр. Вось як гэта адбываецца

Гаворка не толькі пра тых, у каго былі палітычныя адміністратыўкі, і не пра вызваленых палітвязняў. Магчыма, гаворка ідзе пра татальны пакватэрны абыход давераных ім участкаў.

Belarus police
Участковыя не абшукваюць кватэры, але пільна прыглядаюцца і да памяшкання, у якое заходзяць, і да людзей

Пра такія прыходы паведамілі адразу тры чытачы «Нашай Нівы» з розных рэгіёнаў. З іх сведчанняў карціна вымалёўваецца наступная.

Участковыя не абшукваюць кватэры, але пільна прыглядаюцца да памяшкання, у якое іх упускаюць, і да людзей.

Участковыя не правяраюць змесціва тэлефонаў і камп'ютараў.

Супрацоўнікі міліцыі тлумачаць свой візіт неабходнасцю «пазнаёміцца», пакідаюць свае кантакты. Распытваюць людзей, ці не назіраюць яны чагосьці падазронага, ці хочуць на нешта звярнуць увагу.

Прынамсі частка просіць назваць нумары мабільных тэлефонаў людзей, якія пражываюць, запісваюць размову на відэарэгістратар.

Пра тое, што «прафілактычную працу будуць праводзіць участковыя», па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 21 сакавіка заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

Нагадаем, што ў цяперашняй сітуацыі ў краіне пра тое, што ўчастковыя робяць абыход кватэр, варта расказаць людзям, якія не маюць магчымасці чытаць незалежныя СМІ.

Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • Gff
    07.04.2023
    Аэродром
  • Коля
    07.04.2023
    Тэлефоны прапісаных сабе перапісваюць. Думайце які указваць.
  • Чорны вус
    07.04.2023
    Станіслаў, ніколі не бачыў ніякага ўчастковага за ўсё жыццё. Проста ніколі нікому не адчыняю дзверы, калі адмыслова не чакаю.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць